У Беларусі стала больш «багатых» айцішнікаў. А айцішнікаў наогул — менш (Белстат)

Белстат працягвае закрываць інфармацыю пра ІТ-сектар і айцішнікаў: перастаў публікаваць звесткі пра медыянны заробак у ІТ. За першыя паўгода 2023 — толькі лічбы ў цэлым па сектары «інфармацыя і сувязь».

Паглядзелі, колькі ў ІКТ у Беларусі спецыялістаў з найвышэйшым заробкам (10 000+ тысяч рублёў), а колькі атрымлівае ў 10 разоў менш.

97 каментарыя

Звесткі пра колькасць працаўнікоў розных відаў дзейнасці паводле ўзроўню заробкаў Белстат публікуе два разы на год — за май і лістапад.

Улічваецца заробак спецыялістаў у буйных і сярэдніх кампаніях, якія працуюць у Беларусі (ад 100 чалавек). Даныя па заробку паказваюцца да выплаты падаткаў і сацыяльных узносаў.

Айцішнікаў у сярэдніх і буйных кампаніях — на 15К менш

Цікавы факт: у маі 2023 колькасць спецыялістаў у буйных і сярэдніх кампаніях сектара «інфармацыя і сувязь» выявілася мінімальнай за апошнія тры гады — 61+ тысяча чалавек.

Гэта на 15% менш, ніж у маі 2020 года, і на 20% менш, ніж у маі 2021 і 2022 года. Для параўнання, на піку (у маі 2022) было 76 тысяч.

За апошнія паўгода колькасць супрацоўнікаў такіх кампаній скарацілася яшчэ на 4+ тысячы (на 6,5%).

Верагодна, гэта звязана з рэлакейтам айцішнікаў. Акрамя таго, некаторыя ІТ-кампаніі маглі выпасці з катэгорыі «сярэднія і буйныя» — таксама праз адток спецыялістаў і бізнэсаў, а яшчэ скарачэнне каманд у крызіс.

Адзіная катэгорыя, якая расце — айцішнікі з зп 10+ тысяч BYN

Як і ў папярэднія перыяды, менш за ўсё ў ІКТ спецыялістаў з заробкам да 1000 рублёў. У маі гэтага года ў кампаніях галіны працавала каля 4 тысяч такіх супрацоўнікаў. Паўгода таму такіх спецыялістаў было 4,7+ тысячы.

Амаль палова ўсіх спецыялістаў, якія трапілі ў статыстыку Белстата (каля 30 тысяч), атрымлівае ад 1 да 3 тысяч рублёў. У маі 2022 года такіх спецыялістаў было на 20,5% больш, у лістападзе 2022 — на 7% больш.

За паўгода на 15% скарацілася колькасць спецыялістаў, якія зарабляюць ад 7 да 10 тысяч рублёў.

Цікава: адзіная катэгорыя спецыялістаў ІКТ-кампаній, якая павялічылася за апошнія паўгода — гэта самыя высокааплатныя супрацоўнікі, якія атрымліваюць больш за 10 тысяч рублёў на месяц. 

У маі гэтага года Белстат знайшоў у кампаніях ІКТ 6,6+ тысячы такіх працаўнікоў. Дарэчы, у ІКТ амаль усе спецыялісты з такім заробкам — айцішнікі. Для параўнання: у лістападзе мінулага года ў ІКТ працавала 5,5 тысячы спецыялістаў з заробкам 10 000+ рублёў, або на 20% менш. 

Вырасла і доля самых высокааплатных спецыялістаў у ІКТ да 10,8% (паўгода таму — 8,4%).

Павелічэнне колькасці высокааплатных спецыялістаў у ІКТ, паводле звестак Белстата, выглядае нечаканым ва ўмовах крызісу ў ІТ. Незразумела, ці звязана гэта з якімі-небудзь карэкціроўкамі методыкі разлікаў Белстата — ці самыя дасведчаныя спецыялісты паспяхова дамагаюцца павышэння зп на фоне адтоку кваліфікаваных кадраў.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 210 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі.

У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Параўналі медыянны заробак айцішнікаў у Беларусі, Польшчы, Грузіі і Літве (чэрвень 2023)
Па тэме
Параўналі медыянны заробак айцішнікаў у Беларусі, Польшчы, Грузіі і Літве (чэрвень 2023)
«Жалко бросать». Как айтишники работают без зарплаты, но не уходят (месяцами)
По теме
«Жалко бросать». Как айтишники работают без зарплаты, но не уходят (месяцами)
За что мне платят 100К в год. Беларусский техлид в Амстердаме рассказывает про свои зарплаты
По теме
За что мне платят 100К в год. Беларусский техлид в Амстердаме рассказывает про свои зарплаты
«Руководитель. Питаюсь в офисе». Как айтишники тратят мизер — и на что копят
По теме
«Руководитель. Питаюсь в офисе». Как айтишники тратят мизер — и на что копят

Читать на dev.by