Павольна. Што з чаргой на мяжы 16 студзеня
Паслясвяточны хвост з аўтамабіляў на выезд з Беларусі ў Польшчу скарачаецца, хоць і павольна.
Паводле даных Дзяржпагранкамітэта РБ, 16 студзеня, а 10:00 ўезду ў Польшчу ў пункце пропуску «Брэст» чакалі 1470 легкавых аўтамабіляў.
Для параўнання: 15 студзеня ў чарзе было 1765 машын, 14 студзеня — 1930 машын, 13 студзеня — 2000. А ў самы пік калапсу, 7 студзеня, аўтамабіляў было 2,5 тысячы.
Такім чынам, чарга патроху, але ўсё ж скарачаецца. За апошнія суткі ўезду ў Польшчу дачакаліся 680 аўто. Гэта ўсяго 40% ад нормы пропуску (1700 машын за суткі), нагадваюць у ДПК.
З аўтобусным рухам па-ранейшаму ўсё ў парадку — чэргаў на мяжы няма.
Читать на dev.by