Месцы ў шматтысячным канадскім праекце па перавабліванні айцішнікаў з ЗША расхапалі ўсяго за дзень

У чэрвені ўлады Канады анансавалі маштабную кампанію па прыцягненні замежных талентаў — у прыватнасці, ІТ-спецыялістаў з ЗША, якія маюць візу H-1B. Прыём заявак завяршыўся на наступны дзень пасля запуску, бо вызначаная квота была імгненна дасягнутая, піша CBC News.

1 каментарый

Падчас пандэміі амерыканскія кампаніі актыўна наймалі людзей за мяжой, а ад канца мінулага года пачалі масава скарачаць. У многіх супрацоўнікаў-імігрантаў паўсталі складанасці з пошукам новай працы ў сціснутыя тэрміны, і паўночная суседка ЗША вырашыла не выпускаць свайго шанцу. Паводле даных трэкера layoffs.fyi, у 2022 годзе ў сусветнай ІТ-індустрыі было звольнена каля 165 тысяч супрацоўнікаў, а за няпоўны 2023-і лічба наблізілася да 221 тысячы.

Прыём заявак на дазвол на працу ў Канадзе пачаўся ў гэтую нядзелю, але ўжо ў панядзелак колькасць ахвотных дасягнула мэтавых 10 тысяч. Меркавалася, што ініцыятыва будзе дзейнічаць цягам года або да моманту, калі набярэцца планавая колькасць ахвотных — у залежнасці ад таго, што адбудзецца раней.

Канада переманивает обладателей визы H-1B, которые стали не нужны США
По теме
Канада переманивает обладателей визы H-1B, которые стали не нужны США

У Міністэрстве грамадзянства і іміграцыі Канады адзначаюць, што такі ажыятаж кажа пра высокую цікавасць да краіны з боку кваліфікаваных супрацоўнікаў. Поспех канадскай праграмы ўразіў нават Ілана Маска, які адрэагаваў на навіну словам «Ваў».

У Радзе канадскіх інаватараў мяркуюць, што ўраду варта пашырыць праграму — крыніцы CBC кажуць, што там спачатку хочуць паглядзець, што з яе выйдзе, але ў цэлым не супраць. У такім выпадку эксперты па іміграцыі прапануюць спрасціць працэдуру падачы заяў на ўдзел і дапрацаваць хібную анлайн-сістэму: паводле іх слоў, праз гэта некаторыя кліенты, якім яны дапамагалі запаўняць форму, адмаўляліся ад удзелу.


Читать на dev.by