Meta выкарыстоўвае галасы Крысціяна Бэйла, Джудзі Дэнч і іншых акцёраў у сваім чат-боце
Кампанія плануе аб’явіць аб заключэнні пагадненняў з акцёрамі для выкарыстання іх голасу ў галасавых памочніках свайго чат-бота.
Паводле даных Reuters, у спісе значацца акцёры Джудзі Дэнт, Крысціян Бэйл, Джон Сіну, Кіган-Майкл Кі, Awkwafina. Прэзентацыя новых магчымасцяў чат-бота адбудзецца на штогадовай канферэнцыі Connect, якая пройдзе 25 верасня.
Выданне адзначае, што магчымасць выбару голасу знакамітасці для чат-бота з’явіцца спачатку ў карыстальнікаў у ЗША і іншых англамоўных краінах ва ўсіх праграмах кампаніі: Facebook, Instagram і WhatsApp. Цяпер чат-бот падтрымлівае тэкставыя чаты і генерацыю выяў на запыт.
Чакаецца, што кампанія пакажа на канферэнцыі новыя акуляры дапоўненай рэальнасці і раскажа пра планы наконт іншых гаджатаў, у тым ліку пра разумныя акуляры Ray-Ban Meta, якія атрымалі падтрымку аўдыяверсіі чат-бота Meta AI.
Читать на dev.by