Meta пачала новы раўнд звальненняў з 1500 рэкруцёраў і эйчараў

У Meta пачаліся скарачэнні, анансаваныя на пачатку тыдня. Паводле слоў крыніц Bloomberg, першымі «пад нож» патрапілі 1,5 тысячы рэкруцёраў і эйчараў.

3 каментарыяў

Падчас унутранай сустрэчы з супрацоўнікамі гендырэктар Марк Цукерберг заявіў, што эканамічная абстаноўка, спалучаная са звальненнямі і рэструктурызацыяй, можа зацягнуцца на «шмат гадоў». Тлумачэнні наконт першай партыі звальненняў ён даваў менеджарам Meta ў чацвер.

За два дні дагэтуль Цукерберг абвясціў, што Meta мае скараціць каля 10 тысяч чалавек і закрыць набор на 5 тысяч вакансій. Але адпаведныя паведамленні пакуль атрымалі не ўсе супрацоўнікі, якія пазбавяцца працы. Так, чарга інжынераў настане ў красавіку.

Мінулага лістапада Meta ўжо пазбавілася ад прыкладна 13% яе штату на той момант — гэта 11 тысяч чалавек. У чацвер Цукерберг дадаў, што тыя звальненні былі больш прывязаныя да прадукцыйнасці супрацоўнікаў, а цяперашнія абумоўленыя фінансавымі прычынамі і расстаноўкай прыярытэтаў па прадуктах.

У Meta адмовіліся ад каментароў Bloomberg.

Meta скарачае яшчэ 10 тысяч чалавек
Па тэме
Meta скарачае яшчэ 10 тысяч чалавек
«Калекцыянавалі нас, як карткі з пакемонамі»: звольненая супрацоўніца пра працу ў Meta
Па тэме
«Калекцыянавалі нас, як карткі з пакемонамі»: звольненая супрацоўніца пра працу ў Meta

Читать на dev.by