Meta адкрыла моўную мадэль LLaMA 2, якую стварыла з Microsoft
Кампаніі паказалі новую вялікую моўную мадэль, якая стала даступнай для навуковага і камерцыйнага выкарыстання.
Meta абвясціла пра адкрыццё зыходнага кода LLama 2 на мерапрыемстве Microsoft Inspire. Мадэль будуць распаўсюджваць праз воблачны сэрвіс Azure, яна будзе працаваць пад кіраваннем Windows. Для навучання мадэлі выкарыстоўвалі на 40% больш даных у параўнанні з першай версіяй. У Meta заявілі, што праверылі LLaMA 2 на бяспечнасць.
«Адкрыццё доступу да сучасных мадэляў АІ азначае, што пакаленне распрацоўшчыкаў і даследчыкаў можа праводзіць іх стрэс-тэсціраванне, выяўляючы і вырашаючы праблемы так жа хутка, як супольнасць», — сказана ў заяве кампаніі.
Раней Meta паказала моўную мадэль LLaMA сёлета ў лютым. Спачатку яна была даступная для даследчых мэтаў абмежаванай колькасці карыстальнікаў з некамерцыйных навуковых арганізацый, універсітэтаў і лабараторый.
Читать на dev.by