Meta пагадзілася выплаціць рэкордную суму праз уцечку даных у Cambridge Analytica
Meta пагадзілася выплаціць рэкордную суму праз уцечку даных у Cambridge AnalytiсаКампанія пагадзілася выплаціць кампенсацыю ў рамках сусветнага пагаднення па калектыўным пазове карыстальнікаў Facebook пра перадачу даных фірме Cambridge Analytica.
Паводле звестак Bloomberg, сума кампенсацыі можа стаць «найбуйнейшай з будзь-калі дасягнутых у калектыўных пазовах пра канфідэнцыйнасць даных». Кампанія яшчэ ніколі не плаціла такой сумы за ўрэгуляванне прыватнага пазову. Міравую згоду мае зацвердзіць суддзя, які вядзе справу.
Калектыўны пазоў быў пададзены ў 2018 годзе пасля таго, як Facebook прызнала, што ў 2016 годзе Cambridge Analityca атрымала доступ да даных 87 мільёнаў карыстальнікаў. Звесткі збіраліся з дапамогай праграмы для апытанняў, якая было створаная на платформе сацсеткі. Яе выкарыстоўвалі для аналізу палітычных поглядаў выбаршчыкаў.
Читать на dev.by