Meta спехам паказала VR-шлем Quest 3, апярэдзіўшы Apple
Кампанія паказала новую версію шлема віртуальнай і змяшанай рэальнасці.
Кампанія паказала новую версію шлема віртуальнай і змяшанай рэальнасці.
Кампанія паказала новую версію шлема віртуальнай і змяшанай рэальнасці.
Гэта першы шлем Meta, які будзе працаваць на чыпсэце новага пакалення Snapdragon, распрацаваным з Qualcomm. Дзякуючы зменам гаджат удвая павялічыў прадукцыйнасць графічнага працэсара, дэталізацыя стала выразнейшай за Quest 2. Акуляры Quest 3 сталі на 40% танчэйшымі, эрганамічнейшымі і кампактнейшымі сталі кантролеры.
Аб’ём памяці гаджата складзе 128 ГБ, пры жаданні памер сховішча можна павялічыць. Гарнітура падтрымлівае больш за 500 гульняў і праграм. Прылада з’явіцца ў 23 краінах, Беларусі і Расіі ў спісе няма. Кошт Quest 3: $299,99 для версіі на 128 ГБ і $349,99 для 256 ГБ.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Брать железо от мордокниги с анальным зондом - да ну нафиг!
А кто из бигтеха не собирает все данные сейчас?
И firmware на php? 🤣