Meta запускае сацсетку Threads — канкурэнта Twitter
Сэрвіс з’явіўся ў краме праграм App Store, канкурэнт Twitter стане даступны для загрузкі 6 ліпеня.
Таксама існуе афіцыйны сайт Threads, на якім ідзе зваротны адлік да запуску сацсеткі. Нядоўгі час была апублікаваная версія для Android, аднак пазней яе выдалілі са старонкі, пазначыўшы, што яна з’явіцца пазней. Паводле даных 9to5Google, у Threads можна публікаваць тэкставыя паведамленні, ставіць лайкі, дзяліцца пастамі і г. д.
Праграма інтэграваная з Instagram, адкуль карыстальнікі могуць перанесці асабістыя даныя і падпісчыкаў. Упершыню сэрвіс быў запушчаны ў 2019 годзе, тады гэта быў канкурэнт Snapchat. Праграма дазваляла абменьвацца паведамленнямі, фота і відэа з блізкімі сябрамі з Instagram, у 2021 годзе яе закрылі.
Twitter патлумачыў увядзенне ліміту на чытанне твітаў барацьбой з ботамі
Twitter патлумачыў увядзенне ліміту на чытанне твітаў барацьбой з ботамі
Google перастала паказваць твіты ў пошукавай выдачы праз абмежаванні сацсеткі
Google перастала паказваць твіты ў пошукавай выдачы праз абмежаванні сацсеткі
Google дазволіла сабе выкарыстоўваць усю інфармацыю з інтэрнэту для навучання АІ
Google дазволіла сабе выкарыстоўваць усю інфармацыю з інтэрнэту для навучання АІ
Читать на dev.by