Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Паміж Трампам і Харыс: каго выбірае ІТ-індустрыя ў ЗША?

Да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША засталося роўна два тыдні — галасаванне адбудзецца 5 лістапада. Аднак ніводны з кандыдатаў не атрымаў відавочнай перавагі: паводле апытанняў, разрыў паміж Трампам і Харыс складае долі адсотка. Няма відавочных пераваг і ў ІТ-індустрыі, хоць прапановы кандыдатаў па развіцці галіны кардынальна адрозніваюцца. Што здарыцца, калі перамогуць дэмакраты або рэспубліканцы?

102 каментарыя
Паміж Трампам і Харыс: каго выбірае ІТ-індустрыя ў ЗША?

Да прэзідэнцкіх выбараў у ЗША засталося роўна два тыдні — галасаванне адбудзецца 5 лістапада. Аднак ніводны з кандыдатаў не атрымаў відавочнай перавагі: паводле апытанняў, разрыў паміж Трампам і Харыс складае долі адсотка. Няма відавочных пераваг і ў ІТ-індустрыі, хоць прапановы кандыдатаў па развіцці галіны кардынальна адрозніваюцца. Што здарыцца, калі перамогуць дэмакраты або рэспубліканцы?

ІТ на ростанях: хто каго падтрымлівае

Амерыканская IT-індустрыя падзялілася. Палітычныя перавагі ў галіне адлюстроўваюць як асабістыя погляды бізнэсменаў, так і карпаратыўныя інтарэсы. З аднаго боку, найбуйнейшыя кампаніі Крэмніевай даліны, такія як Alphabet, Amazon і Microsoft, падтрымліваюць Камалу Харыс. Паводле даных OpenSecrets, супрацоўнікі Alphabet унеслі больш за 2,16 мільёна долараў на яе выбарчую кампанію, што ў 40 разоў перавышае ахвяраванні, зробленыя на карысць Трампа. Падобная сітуацыя назіраецца ў Amazon і Microsoft, дзе падтрымка Харыс пераўзыходзіць падтрымку Трампа ў 10 і 12 разоў адпаведна.

Гэтая падтрымка звязаная з поглядамі работнікаў бігтэху, многія з якіх сімпатызуюць дэмакратам. Але таксама на выбар айцішнікаў уплывае прагрэсіўная палітыка Харыс з акцэнтам на абарону спажыўцоў, рэгуляванне бігтэху і прасоўванне інавацый. Сярод уплывовых прыхільнікаў дэмакратаў — сузаснавальнік Netflix Рыд Хастынгс, тэхнаінвестар Марк К’юбан, сузаснавальнік LinkedIn Рыд Хофман.

З іншага боку, шэраг уплывовых тэхналагічных бізнэсменаў, такіх як Ілан Маск, кіраўнік хэдж-фонду Pershing Square Біл Акман і венчурны прадпрымальнік Дэвід Сакс, падтрымліваюць Дональда Трампа, нягледзячы на яго папярэднія канфлікты з буйнымі платформамі. Маск паабяцаў выдзяляць $45 мільёнаў штомесяц на падтрымку рэспубліканскай кампаніі, чым фактычна перадвыбарчы фонд Трампа. Акман і Сакс таксама ўнеслі значныя сумы.

Бізнэсмены з тэхіндустрыі сімпатызуюць Трампу з некалькіх прычын. У першую чаргу, многія незадаволеныя палітыкай цяперашняй адміністрацыі Байдэна-Харыс: іх агрэсіўны антыманапольны падыход абмяжоўвае рынак. Падтрымліваючы канкурэнта Харыс, прадпрымальнікі разлічваюць, што Трамп як бізнэсовец зразумее негатыўныя наступствы жорсткага рэгулявання і аслабіць хватку дзяржавы. Яшчэ адзін важны фактар — гэта абяцанне рэспубліканца значна знізіць падаткі.

Што думаюць пра развіццё ІТ кандыдаты

Падыходы кандыдатаў да рэгулявання тэхналагічнай галіны кардынальна адрозніваюцца. Харыс акцэнтуе ўвагу на абароне правоў спажыўцоў і ўзмацненні рэгулявання. У яе праграме асаблівае месца займаюць пытанні кантролю алгарытмаў і абароны даных, а таксама строгія антыманапольныя меры. Яна падтрымлівае стварэнне новых заканадаўчых стандартаў для ІІ і крыптавалют, каб тэхналагічнае асяроддзе стала бяспечнейшым і празрысцейшым.

Праграма Камалы Харыс
  • Штучны інтэлект. Харыс актыўна выступае за строгае рэгуляванне АІ, асабліва ў дачыненні да алгарытмаў, якія могуць ствараць прадузятасць і няроўнасць, напрыклад, пры найманні або крэдытаванні. На міжнародным саміце па бяспецы АІ у 2023 годзе Харыс казала пра неабходнасць глабальных стандартаў бяспекі для АІ і мер па барацьбе з распаўсюджваннем дыпфэйкаў і маніпулятыўных тэхналогій. Харыс актыўна прыцягвае прадстаўнікоў тэхналагічных гігантаў, такіх як Google і Microsoft, да распрацоўкі добраахвотных забавязанняў па абароне правоў карыстальнікаў і празрыстага выкарыстання АІ.
  • Крыптавалюта. Кандыдатка ад дэмакратаў падтрымлівае ўзмацненне кантролю над крыптавалютамі. Яна актыўна супрацоўнічае з Камісіяй па біржах і каштоўных паперах (SEC) і іншымі рэгулятарамі для барацьбы з фінансавымі злачынствамі і абароны інвестараў. Напрыклад, Белы дом з падачы віцэ-прэзідэнткі адхіліў «Акт аб фінансавых інавацыях і тэхналогіях для XXI стагоддзя», які прапаноўваў спрошчаныя правілы для крыптаіндустрыі.
  • Падаткі. Харыс падтрымлівае павелічэнне падатку на прырост капіталу да 28% для асоб з даходамі вышэйшымі за $1 мільён. Гэтач прапанова выглядае больш умераным павышэннем у параўнанні з нядаўняй пазіцыяй Байдэна. Дэмакрат выступае за падатковыя льготы і стымулы для інвестараў у стартапы і малы бізнэс, каб садзейнічаць інавацыям.
  • Антыманапольнае рэгуляванне. Харыс падтрымлівае палітыку актыўнага антыманапольнага рэгулявання. Адміністрацыя Байдэна раней ужо ініцыявала пазовы супраць Google і Apple, імкнучыся прадухіліць іх дамінаванне на рынку. У праграме Харыс згадваецца магчымасць падзелу буйных кампаній, калі іх манаполія будзе пацверджаная ў судзе.
  • Абарона карыстальнікаў. Харыс выступае за прыняцце федэральнага заканадаўства па абароне даных карыстальнікаў. Яна падтрымлівае ўвядзенне стандартаў прыватнасці, а таксама настойвае на ўзмацненні мер па абароне правоў спажыўцоў у лічбавым асяроддзі, уключаючы барацьбу з анлайн-махлярствам, дыпфэйкамі і іншымі формамі маніпуляцый.

Трамп, наадварот, прасоўвае ідэю дэрэгуляцыі і мінімальнага ўмяшання дзяржавы ў тэхналагічны сектар. Ён выступае за скасаванне многіх мер, уведзеных адміністрацыяй Байдэна, і прапаноўвае спрасціць рэгуляванне АІ і крыптавалют, каб стымуляваць інавацыі і эканамічны рост. Трамп актыўна падтрымлівае развіццё крыптавалют і бачыць у іх будучыню эканомікі ЗША, тады як Харыс больш сканцэнтраваная на кантролі і рэгуляванні лічбавых актываў для абароны інвестараў і прадухілення фінансавых злачынстваў.

Праграма Дональда Трампа
  • Штучны інтэлект. Трамп выступае за скасаванне выканаўчых указаў, падпісаных адміністрацыяй Байдэна, якія тычацца рэгулявання ІІ. Ён крытыкуе ўведзеныя меры, боя яны празмерна абмяжоўваюць і замінаюць развіццю бізнэсу. Аднак рэспубліканец таксама казаў пра пагрозы, звязаныя з АІ, якія могуць нанесці ўрон нацыянальнай бяспецы. Трамп выступае за добраахвотныя забавязанні кампаній і партнёрства замест строгага дзяржаўнага рэгулявання.
  • Крыптавалюта. Кандыдат ад рэспубліканцаў падтрымлівае развіццё крыптавалют і прапаноўвае зрабіць ЗША «біткойн-супердзяржавай». Ён крытыкуе існыя законы, лічачы іх празмерна абмежавальнымі, і прапаноўвае спрасціць рэгуляванне крыптавалютных аперацый для прыцягнення інвестыцый і стымулявання росту індустрыі. Дарэчы, палітык стаў першым кандыдатам, які прымае ахвяраванні ў крыптавалюте.
  • Падаткі. Трамп актыўна падтрымлівае зніжэнне падаткаў для буйных карпарацый і высокадаходных асоб, сцвярджаючы, што гэта стымулюе інвестыцыі і развіццё бізнэсу. У яго праграме згадваецца далейшае зніжэнне карпаратыўных падаткаў. Палітык выступае за ўвядзенне падатковых ільгот і стымулаў для кампаній, якія ўкладваюць сродкі ў распрацоўку АІ, блакчэйн-тэхналогій і іншых інавацый.
  • Антыманапольнае рэгуляванне. Хоць у часе свайго прэзідэнцтва Трамп ініцыяваў антыманапольныя пазовы супраць такіх кампаній, як Google, яго падыход застаецца выбарчым. Ён крытыкуе кіраўніцу FTC Ліну Хан і адміністрацыю Байдэна за празмерны ціск на тэхналагічныя кампаніі і заяўляе, што яго адміністрацыя будзе спрыяць лепшаму асяроддзю для ўгод і зліцця. Таксама Трамп падкрэслівае важнасць абароны амерыканскіх кампаній ад замежнай канкурэнцыі, асабліва з боку Кітая.
  • Абарона карыстальнікаў. У адрозненне ад Харыс, Трамп аддае перавагу мінімальнаму дзяржаўнаму ўмяшанню ў абарону даных карыстальнікаў. Ён лічыць, што кампаніям варта самім вызначаць стандарты прыватнасці і абароны даных. Замест канкрэтных мер абароны даных і канфідэнцыйнасці Трамп больш засяроджваецца на пытаннях бяспекі, уключаючы пагрозы для краіны ад замежнага ўмяшання. Ён прапаноўвае інвеставаць у кібербяспеку і супрацоўнічаць з прыватнымі кампаніямі для абароны крытычна важных інфраструктур.

У цэлым асноўнае адрозненне ў падыходах кандыдатаў палягае ў антыманапольнай палітыцы. Харыс нацэленая на агрэсіўнае абмежаванне манаполій з выкарыстаннем судовых пазоваў і антыманапольных расследаванняў — гэтая логіка выглядае як працяг палітыкі, якой прытрымліваецца адміністрацыя Байдэна. Трамп, хоць і мае гісторыю антыманапольных пазоваў, цяпер схільны падтрымліваць мякчэйшы падыход. Рэспубліканец лічыць, што залішні прэсінг не спрыяе стварэнню працоўных месцаў і ўзмацненню ЗША ў тэхналагічнай канкурэнцыі з іншымі краінамі.

Фактар Маска

Цяперашняя перадвыбарчая кампанія адрозніваецца ад папярэдніх тым, што дагэтуль прадстаўнікі бігтэху не ўдзельнічалі непасрэдна ў палітычнай барацьбе. Ілан Маск хутка стаў адным з самых прыкметных прыхільнікаў Дональда Трампа. Мільярдэр актыўна выкарыстоўвае ўласную сацсетку X для прасоўвання трампісцкіх поглядаў і не грэбуе распаўсюджваннем дэзынфармацыі і дыпфэйкаў супраць Харыс і дэмакратаў. Для штаба рэспубліканцаў гэта вельмі магутная падтрымка: аўдыторыя Маска ў X налічвае амаль 200 мільёнаў падпісчыкаў.

Яшчэ істотнейшай стала фінансавая дапамога. Бізнэсовец ахвяраваў $75 мільёнаў уласнаму камітэту America PAC, які займаецца падтрымкай перадвыбарнай кампаніі Трампа ў штатах, якія вагаюцца. Такім чынам Маск стаў адным з найбуйнейшых донараў кандыдата. Напрыклад, уладальніца ігральнага бізнэсу Мірыям Адэльсан ахвяравала на кампанію Трампа $95 мільёнаў.

Абяцанне мільярдэра разыгрываць кожны дзень да выбараў па $1 мільёну сярод прыхільнікаў Трампа выклікала скандал. Маск заявіў, што грошы атрымаюць выбаршчыкі ў Пенсільваніі — адным са штатаў, якія падпішуць ягоную петыцыю ў абарону першай і другой паправак да амерыканскай канстытуцыі. Законы ЗША забараняюць плату за ўдзел у галасаванні або рэгістрацыю для ўдзелу ў галасаванні. Хоць Маск знайшоў шчыліну, дэмакраты заклікаюць заклікаць яго да адказнасці за чытарства.

Маск паабяцаў разыгрываць па $1 млн кожны дзень сярод прыхільнікаў Трампа
Маск паабяцаў разыгрываць па $1 млн кожны дзень сярод прыхільнікаў Трампа
Па тэме
Маск паабяцаў разыгрываць па $1 млн кожны дзень сярод прыхільнікаў Трампа

Цікава, што раней Маск займаў нашмат больш умераную пазіцыю і падтрымліваў дэмакратычных кандыдатаў, напрыклад, Барака Абаму. Свой кардынальны паварот у поглядах бізнэсмен тлумачыць імкненнем да максімізацыі індывідуальнай свабоды і барацьбой з дзяржаўным умяшаннем.

Палітычныя погляды Маска не знаходзяць водгуку сярод яго супрацоўнікаў. Паводле даных OpenSecrets, работнікі Tesla і SpaceX лічаць за лепшае рабіць ахвяраванні на карысць Харыс. Напрыклад, супрацоўнікі Tesla ахвяравалі амаль удвая больш сродкаў на яе кампанію, чым на кампанію Трампа. У SpaceX супрацоўнікі ўнесці ў штаб дэмакратаў у пяць разоў больш, чым у рэспубліканскі, у Х ахвяраванні Харыс больш чым у 26 разоў перавышаюць ахвяраванні Трампу.

Актыўнасць мільярдэра выглядае задзірлівай на фоне іншых лідараў тэхналагічнага свету. Напрыклад, Марк Цукерберг раней даволі актыўна выказваўся на палітычныя тэмы, але пасля таго, як Трамп раскрытыкаваў яго за меркаванае ўмяшанне ў выбары, бізнэсмен заняў больш асцярожнейшую пазіцыю. Кіраўнік Meta абвясціў, што кампанія застанецца нейтральнай і не будзе актыўна падтрымліваць ніводнага кандыдата.

Ніхто не любіць Ліну Хан

Індустрыя ўважліва сочыць за перадвыбарчай дынамікай, паколькі вынікі гэтых выбараў прама паўплываюць на рэгуляванне галіны. Адміністрацыя Байдэна ўвяла строгія меры супраць манаполій і экспансіі найбуйнейшых тэхналагічных кампаній. У выніку многія ўгоды, якія раней маглі б прайсці без асаблівых цяжкасцяў, цяпер сутыкаюцца з працяглымі расследаваннямі і юрыдычнымі бар’ерамі.

Пік аб’ёму тэхналагічных угод прыйшоўся на 2021 год: тады агульная сума кантрактаў была на ўзроўні $1,5 трыльёна. Затым актыўнасць прыкметна знізілася: да 2023 года аб’ём угод упаў да $544 мільярдаў, а ў 2024 годзе ён дасягнуў усяго $465 мільярдаў. Нявызначанасць напярэдадні выбараў і адсутнасць яснасці ў будучай рэгулятарнай палітыцы працягваюць аказваць ціск на рынак. Многія ўгоды пастаўленыя на паўзу.

Google падзеляць на колькі частак? Што вядома пра план Мінюста ЗША
Google падзеляць на колькі частак? Што вядома пра план Мінюста ЗША
Па тэме
Google падзеляць на колькі частак? Што вядома пра план Мінюста ЗША

Такія кампаніі, як Google і Amazon, былі вымушаныя змяніць свае стратэгіі, каб адаптавацца да строгага рэгулявання галіны. Напрыклад, Google разглядала магчымасць куплі такіх кампаній, як HubSpot і Wiz, але ўгоды не адбыліся. Amazon таксама сутыкнулася з цяжкасцямі пры спробе набыць iRobot за $1,7 мільярда, адмовіўшыся ад угоды пасля таго, як FTC і еўрапейскія рэгулятары выступілі супраць. Adobe адмовілася ад куплі Figma за $20 мільярдаў і заплаціла мільярд долараў за разрыў пагаднення.

Яскравым прыкладам палітыкі Байдэна-Харыс сталі перамовы Microsoft па куплі студыі Activision Blizzard. Найбуйнейшая ўгода на суму $68,7 мільярда заняла 20 месяцаў, перш чым яе ўхвалілі рэгулятары ЗША. Працэс зацягнуўся праз дбайную праверку з боку FTC і Мінюста, якія спрабавалі вызначыць, ці не прывядзе гэтае паглынанне да зніжэння канкурэнцыі. Microsoft прыйшлося пайсці на саступкі, уключаючы забавязанні па падтрымцы адкрытага доступу да гульняў Activision для канкурэнтаў, каб атрымаць ухваленне.

Галоўны праціўнік зліццяў і паглынанняў — кіраўніца Федэральнай гандлёвай камісіі Ліна Хан, вядомая сваёй жорсткай пазіцыяй у дачыненні да бігтэху. Пад яе кіраўніцтвам FTC ужо падала пазовы супраць Google, Apple і Amazon. Кампаніі даўно незадаволеныя яе палітыкай, і Харыс гэта разумее. У выпадку перамогі дэмакратаў на выбарах Хан не захавае сваёй пасады, а Беламу дому прыйдзецца перагледзець падыходы да антыманапольнага рэгулявання: здаецца, сярод кампаній бігтэху не засталося гульцоў, супраць якіх не пачатае якое-небудзь расследаванне.

Прагноз

Калі Харыс стане прэзідэнтам, можна чакаць працяг курсу на ўзмоцненае рэгуляванне галіны і кантроль за дзейнасцю найбуйнейшых тэхналагічных кампаній. Фактычна гэта прывядзе да яшчэ большага зніжэння колькасці зліцця і паглынанняў. Замест гэтага кампаніі могуць актыўней развіваць партнёрскія і ліцэнзійныя пагадненні, як гэта ўжо робіць Google з Character AI.

Перамога Дональда Трампа адкрые зусім іншы сцэнар для тэхналагічнай індустрыі. Нягледзячы на яго мінулыя канфлікты з бігтэхам, Трамп стаў лаяльнейшым да індустрыі, прапаноўваючы спрасціць рэгуляванне і падтрымаць крыптавалюту. Яго адміністрацыя пойдзе на змякчэнне антыманапольнага ціску. Гэта асабліва актуальна для такіх хуткарослых галін, як штучны інтэлект і лічбавыя фінансы.

Хто ўзламаў Тhe Internet Archive?
Хто ўзламаў Тhe Internet Archive?
Па тэме
Хто ўзламаў Тhe Internet Archive?
«Броманс» скончыўся: Microsoft і OpenAI незадаволеныя адно адным
«Броманс» скончыўся: Microsoft і OpenAI незадаволеныя адно адным
Па тэме
«Броманс» скончыўся: Microsoft і OpenAI незадаволеныя адно адным
Што адбываецца ў OpenAI? Альтман застаўся адзін стартапу тэрмінова патрэбныя інвестыцыі
Што адбываецца ў OpenAI? Альтман застаўся адзін, стартапу тэрмінова патрэбныя інвестыцыі
Па тэме
Што адбываецца ў OpenAI? Альтман застаўся адзін, стартапу тэрмінова патрэбныя інвестыцыі

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
3

Абое рабое

Anonymous
Anonymous
-3

Ничего нового, за трампика спекули, кидалы и мошенники вроде Муска

0

Бред

Anonymous
Anonymous
-2

у трампушиных поклонников его же уровень аргументации. lol

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
-3

ряд влиятельных технологических бизнесменов, таких как Илон Маск,
Маск не в этом ряду. Это самый богатый мошенник всем времён, и сейчас он пошёл all-in, поскольку его пирамида начинает рассыпаться.
Но даже с избранием трампуши его могут съесть более близкое окружение.

-2

Крупный бизнес поддерживает тех, кто будет поддерживать бизнес. А простые люди как-нибудь там сами разберутся. Никто не запрещает ведь питаться просрочкой с Воллмарта.

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

воллмарт это что-то типа светофора ?

table
table Table в Database
3

нет, чуть повыше. Ниже светофора упасть уже нельзя.

Anonymous
Anonymous
0

Walmart это особая атмосфера
см peopleofwalmart.com

Anonymous
Anonymous
2

В данном случае это no brainer.
Демократы за неполные 4 года сумели разрушить очень многое, что потребует десятилетий на восстановление.
Так что кто угодно но не камала или любой демократ.
Трамп вполне сойдёт, тем более что его 4 года были просто замечательные экономически.

Anonymous
Anonymous
-1

тебе ещё полагается написать, что they're eating the pets.

И Ковид при трампуше закончился (силой его мысли), и климатические изменения наслали воук-люди. И Дональд-чудотворец за день останавливает войны.

Anonymous
Anonymous
0

Ух как тебя прослабило!
Не кури это больше.

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

table
table Table в Database
-2

от ковида надо трактор заводить. Это наш президент рекомендует

Anonymous
Anonymous
-1

Я не защищаю демократов, я сам их не люблю, но Трамп же отбитый на всю голову. При Харрис будет предсказуемая деградация, а там придёт кто-то на смену ей и восстановит развитие за пару сроков. А при Трампе же может случиться любая дичь, зачем это нам?

0

но Трамп же отбитый на всю голову.

наивный

Anonymous
Anonymous
1

А при Трампе же может случиться любая дичь

Ты забываешь что Трамп уже отпрезидентствовал полный срок, и мы прекрасно знаем что при нём УЖЕ было.
Так что всё наоборот: Трамп как раз для нас (американских граждан) весьма предсказуем, в отличие от марксистки камалы, которая из писанины этого бородатого обожает публично цитировать: "move forward into a future unburdened by what has been."

-2

а в каком томе бородатого модно прочитать эту фразу?

Anonymous
Anonymous
-3

это в методичках прописано, как и бред про мистических "леваков"

table
table Table в Database
0

"Детская болезнь левизны в коммунизме"

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-1

в какой главе?

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-1

У вменяемых слова методичка в лексиконе нет.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
-3

[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

И не отвлекайся, копипасти "Трамп уже был президентом", "леваки", "Камала - марксистка".

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-1

почему «двух»? там куча кандидатов - выбирай любого. нарример вот Пиратская партия США — Вёрмин Суприм, художник и активист. отличный кандидат

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 24 кастрычніка 2024, 10:54

-4

Двух из-за "особенностей" их избирательной системы с выборщиками. Выбрать ты конечно можешь, но если кандидат не стал первым в штате, получит 0. Сомнительная система для главных поборников демократии, но как есть

3

система нормальная. не менявшаяся двести лет, как в некоторых странах «самой правильной в мире демократии»

Anonymous
Anonymous
1

Замечательная система, предотвращает перекосы.

Anonymous
Anonymous
3

Сомнительная-то она сомнительная, но никто никогда не узурпировал власть в этой стране за примерно 230 лет как она существует. Многие ли страны с более открытыми системами могут таким похвастаться?

table
table Table в Database
1

потому что кандидаты уже известны, их партии выдвинули

2

причем ждесь партии? кандидатом может быть любой и кандидатов на выборах много. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

Anonymous
Anonymous
-4

формально неверно. Могут быть независимые, но они аутсайдеры, а Харрис не выдвигали (её предложил Байден).
Неформально система крайне уродлива, [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

Anonymous
Anonymous
0

У меня в ballot такого не наличествует.
Есть следующие:
Claudia De la Cruz
камала
Robert F. Kennedy Jr.
Chase Oliver
Jill Stein
Donald J. Trump

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
-2

принципиальная разница в том, что Харрис через четыре года может сместить вменяемый кандидат от GOP, если её политика не понравится. Пожмёт руку победителю и уйдёт.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
0

А как же это он ушёл в прошлый раз?

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
1

Напомнить про 6е января?

Ну "напомни" :)))
Я, в отличие от тебя тут живу, и реально знаю что на самом деле там произошло и как из этого старательно раздули пузырь булшита.

Anonymous
Anonymous
2

Харрис через четыре года ...

... доломает всё что не успел прикончить бидон.
Нафиг нам такое щасте! Левачьё надо гнать и срочно.

Остальной твой бред комментировать - только портить.

Anonymous
Anonymous
-3

Левачьё надо гнать

💊

bacek
bacek Programmer в Конь с горы
1

Напомнить про 6е января?

Напоминает мантру про "2 мая в Одессе". Тоже вставляют к месту и не к месту. А как начнёшь разбираться......

Anonymous
Anonymous
-3

И что за деградация? будут есть дом. животных?
Она вполне центристский кандидат.

Anonymous
Anonymous
-2

Повышение налогов для крупного бизнеса никогда не приводит к росту экономики

Anonymous
Anonymous
-2

да ну. Там вообше-то сложнее схема, о неиспользованном капитале.
Но электоральному стаду трампуши можно скормить идею, что сверхприбыли миллиардеров и субсидии мошенникам вроде Маска - это хорошо для них. lol

Anonymous
Anonymous
2

Она ж ещё хочет драть налоги с unrealized gains.
Если на пальцах: подорожал твой дом на бумаге - выкашливай с этой виртуальной разницы налог

Anonymous
Anonymous
2

При Харрис будет

Рекомендую ознакомиться: https://www.youtube.com/watch?v=nGh92PDyMSg

Anonymous
Anonymous
-2

подорожал твой дом на бумаге

Да, это не нормально, когда налоги и расчёты производятся по цене покупки в 1970м, а то и раньше

Рекомендую ознакомиться
зачем кому конспирологический бред или "экспертиза" от Иваныча

Рекомендую 💊💊

Anonymous
Anonymous
1

налоги и расчёты производятся по цене покупки в 1970м, а то и раньше

Лицорука. Не читайте советских газет.

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-1

"Вы там обсуждайте, голосуйте. А будет так как скажу я."
Так говорил Джон Рокфеллер сто лет назад.

Вряд ли многое изменилось в американской политической жизни спустя столетие. Обычно президентом становится тот кандидат который получит больше денег на свою избирательную кампанию.

"Мы сделаем тебя президентом чтобы ты сделал для нас это и это". Так тоже говорят/шутят в Америке.

Американский средний класс отдаёт предпочтение республиканцам. Они гордятся Рейганом, Уважают Буша. И не любят демократов за то, что при их правлении происходит разрушение ценностей американского общества.

Однако как получилось что сейчас республиканцев представляет старец демагог популист Трамп?

Anonymous
Anonymous
-5

Трамп не представляет республиканцев - истинные от него отписались. Ещё при Рейгане GOP начал превращение в ЛДПР, ожидая своего Жирика.
Есть хорошие исследования типа (How) Did Reagan pave the way for Trump.

[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
0

истинные

LOL, что ты вообще знаешь о республиканцах, чудо?

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
1

как получилось что сейчас республиканцев представляет старец демагог популист Трамп?

Да потому чтоб вычистить это левацкое болото в DC надо "потратить" политика - политическая карьера его будет закончена.
Трампу же всё равно, он не политик а бизнесмен, это его последний срок - больше двух нельзя по Конституции.
Потом, демократы его старательно травили уже считай 8 лет, по любому поводу и на порядки больше без повода совсем, так что у него на них имеется очень заслуженный зуб.
Так что это идеальный "таран" для выноса окопавшихся обамабидонских на мороз.
Потому они его так боятся.

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

-1

Трам был президентом при нем экономика росла и не было воин. Начался ковид но это не его рук дело. При нем мировое ИТ благоухало. Сейчас же кризис за кризисом. Администрация байдена разогнала инфляцию, экономика США в плохом состоянии - весь мир страдает в финансовом плане. А наш регион ещё и от войны.
Напомню, захват крыма 2014 год - президент обама, вице призедент байден, обама запрещает поставки оружия в Украину . Затем президент трам, на донбасе минимальное кол-во погибших, трам поставляет джавелины. 2021 год президент байден, вицепризедент харис - начинается вторжение в Украину, администрация президента США отказывается поставлять оружие перед началом вторжения и харис рекомендует зеленскому выезжать и организовывать правительтсво в изгнании, после начала наступления оруже от США так и не приходит, только после месяцев боев, до этого поставляют страны Европы. Байден запрещает передавать польские миги в ВСУ.

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
1

у неё есть инерция.

Которую мы и видели в 2021м, после которого бидонскими усилиями всё посыпалось совсем к чертям.

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
2

кто вы?

US citizens

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
1

досталась экономика от Обамы

Я при обаме уже тут жил, отстойная была экономика.
А вот после трамповского снижения налогов, в конце первого года его срока, всё как раз попёрло как на дрожжах.

3

Все так, при Трампе поперло даже в Беларуси и особенно в ИТ. Разработчиков не могли найти, потому что был огромный спрос и ЗП все время росли. Как только пришол Байден - началось достаточно резкое падение, потому что начали все подряд запрещать, сильно повысили налоги.

0

Это типа если игнорировать факты, они тогда исчезнут?) Напомни, кто там подпись ставил, когда США напечатали 2+ триллиона и раздали их?

Anonymous
Anonymous
3

Напомни, кто там подпись ставил, когда США напечатали 2+ триллиона

Трамп на первом, авторизированном Конгрессом, в 2020м
https://www.nytimes.com/2020/03/27/us/politics/coronavirus-house-voting.html

Потом бидон на втором, в 2021м году
https://www.nytimes.com/2021/03/06/us/politics/biden-stimulus-plan.html

А потом бидончику понравилось, и под соусом "гулять так гулять" он захотел разогнать принтер до $6T:
https://www.nytimes.com/2021/04/28/us/politics/biden-spending-plans.html

0

Спс за ссылки (не сарказм). Прочёл только последнюю, т.к. западло связываться с подпиской. Исходя из статьи, эти выплаты, по крайней мере часть из них, рассчитаны на 10 лет, правда сроки упомянуты только для 225 ярдов. Так что как минимум выделенные 225-это не одномоментное печатание денег. Остальные повышения предполагались за счёт повышения сниженных Трампом налогов. Верно это или нет, я хз. Скорее такая же попытка залить баблом, что, на мой взгляд, хреновая идея, пусть и через повышение налогов. По итогу бидон и трамп друг друга стоят. Будь кто-то от республиканцев адекватнее Трампа и Вэнса, тот же Ромни, я бы согласился, что республиканцы>демократы.

Anonymous
Anonymous
2

Так что как минимум выделенные 225-это не одномоментное печатание денег.

Любой гос бюджет это печатание денег. Они "печатаются" не сразу а по мере расходования выделенного бюджета.

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
-3

снижения налогов ... попёрло как на дрожжах.

[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

"Налоги - зло", "Введём пошлины и заживём, гы-гы", "Европа и Ю.Корея нам будут платить сотни миллиардов за "крышу", гы-гы". "Демократия - плохо"

При этом даже не вникая, что трамп обещает продолжение налоговых льгот мультимиллиардеров, а Харрис хочет стимулировать средний класс.
При этом миллиардеров - спекулей [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] Вменяемые от трампа дистанцировались.

Логика трампистов - не сильная сторона в отличие от ненависти к другим.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 25 кастрычніка 2024, 11:55

2

Вы пишете полнейши бред. Налоговые предложения трапма - это снижение корпоративного налога. Это приводит к увеличению средств которые будут доступны компаниям. Корпорация в США это вариант "ООО" - Общество с ограниченной ответственностью. Суть которого в том что владельны компании или акционеры - не несут финансовой ответсвенности на убытки компании. Все, теперь вы знаете суть слова корпорация.
Корпорация может быть как микроскопического размера из одного человека. точно так же как у нас "ООО".
Почти весь капитал в США в обществах с ограниченной ответсвенность - потому что мало кто хочет нести риски своим имуществом в случае если у компании появятся долги, что будет в случае выбора некоторых других вариантов юр. лица.
Так вот когда у компании из оборота или прибыли забирают меньше денег через налоги они будут эти деньги инвестировать в самих себя что бы расширить бизнес, либо улучшить качество работы/продукта - потому что есть законы конкуренции и если этого не делать то конкуренты начинают получать больше заказов и в конечном итоге компания придет к состоянию когда траты больше доходов и как результат закроется.
Если же какой то спекуль хочет вывести средства которые он были получены из-за налоговой скидки то он оплатит с этих дивидендов налог по прогрессивной ставке - такой же как и все другие работники. Точно так же все было устроено до реформ Трампа.
Так вот в том числе из-за того что трамп уменьшил копоративные налоги, началось активное расширение штат у компаний - что привело к росту ЗП у всех.
Выйграли все от бомжей до среднего класса и до супер богатых.
Трамп обещает остановить войну - мне чесно пофиг какая будет граница. Это уже должно закончится хоть как ни будь. Главное что бы мы вышли из этой жопы. И что самое главно - ЛЮДИ на територии ураины с друх сторон перестали умирать в ОГРОМНОМ кол-ве.
Более того у трампа было уже 4 года экономики - все что он делал было прекрасно, ни какого фашизма с его стороны не было это все просто наглая ложь. Войны не было.
При байдене одни фэйлы - фэйл вывода войск из афганистана, стагнация экономики, война в израйле, китай собирается нападать на тайвань. Ещё 4 года такого же - это просто ужасно.

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
-4

ты можешь выразить свой поток мыслей короче. Пеши как в классике: абырвалг.
Все прочитают и поймут - не благодари

Anonymous
Anonymous
-3

При нем мировое ИТ благоухало.

Ведь и правда, под рост сервисов из-за ковидных ограничений брали в ИТ про запас даже гиганты всех подряд, иногда полное дурачьё.
[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024], а при Байдене начали балласт списывать. [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024]

Anonymous
Anonymous
1

И какие же ковидные ограничения были в 2017-2019?

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
2

Это мой единственный акк, ябаценька

Anonymous
Anonymous

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Anonymous
Anonymous
2

Модераторы, тут пациенту совсем поплохело. Надо бы живительную иньекцию прописать.

Anonymous
Anonymous
-3

слив засчитан 🤡

Anonymous
Anonymous
-3

Надо бы живительную иньекцию

Держи 💉 Коли три раза в день вместо комментов

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5

Zhan Chubukou
Zhan Chubukou Шчолкаю зубамі в ЗАО "Прыдацелі і атшчыпенцы"
-1

Да пох вообще. Скорей бы они там выбрали кого-то. А то рандом, такой рандом на рынке. Там у них сдерживающих механизмов куча. Поэтому не так уж важно с большего кто именно победит. Да и оба кандидата сами в себе по сути не кандидаты, а стендаперы от определённых тусовок, которые по телеку слюной друг на друга брызжут, а потом в ресторанах вечером вместе ужинают.

Карыстальнік адрэдагаваў каментарый 26 кастрычніка 2024, 22:44

povelitel-krasnogo-drakona
povelitel-krasnogo-drakona Проектный мессенджер в 我想排便
0

Здравствуйте! Пишет вам пользователь не из Америки.

Что будет с нами? Будем продавать последнее, чтобы дядя Трамп и его большие друзья нас защищали?

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
0

какая-то неубедительная победа. чуть больше 50% голосов.
набо брать пример с лидеров Джибути, Конго и Белоруссии. почти у всех близко к 90% поддержки от населения лидеры получили.

-1

От вашего мнения ни в какой стране ничего не зависит, тоже забавно читать

Anonymous
Anonymous
-2

держи в курсе, что тебе забавно, что нет, [Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024].

zabelarus14
zabelarus14 Инженер в НИИ им. Баца
2

исходят от тоски, что не могут в январе досрочно проголовать за Президента.

table
table Table в Database
-1

я паспорт рб б получил для того
чтоб поучастовать в выборах в рб
(В.Маяковский)

2

[Часть комментария скрыта за нарушение правил общения. Вот они, их всего пять: https://devby.io/news/comments-2024] ведь известным указом все кто за гра6ицей находятся права голоса лишены. в посольствах участков не будет. вот так росчерком пера бац и миллион избирателей долой

Каментарый скрыты за парушэнне правілаў каментавання.

Правила тут, их всего 5