Microsoft адмаўляецца ад C# — ключавы кампанент Microsoft 365 перапішуць на Rust
Microsoft актыўна перапісвае асобныя часткі сваіх праграмных прадуктаў на Rust — больш прадукцыйнай і бяспечнай альтэрнатыве С#. Партал MSPowerUser заўважыў на сайце кампаніі вакансію для галоўнага архітэктара софту Microsoft 365: ён узначаліць новую каманду спецыялістаў, якія перапішуць на Rust серверны код воблачнай платформы.
У абавязкі кандыдата будзе ўваходзіць кіраванне развіццём тэхнічных аспектаў Microsoft 365, праектаванне і рэалізацыя бібліятэк кампанентаў на Rust, SDK, а таксама перавод глабальных сэрвісаў на базе C# на Rust.
Вакансія знаходзіцца ў групе Substrate App Platform, якая з’яўляецца часткай структуры Microsoft 365 Core Platform. Яна займаецца распрацоўкай і падтрымкай серверных кампанентаў платформы Microsoft 365. Substrate App Platform працуе над Microsoft Substrate — спецыяльнай службай кіравання данымі сэрвісаў Microsoft 365.
Вакансія была размешчаная 26 студзеня і дагэтуль актуальная. Працаваць трэба будзе з офіса ў Празе і знаходзіцца там не менш за палову працоўнага часу.
Читать на dev.by