Microsoft дапаможа Украіне яшчэ на $100 млн

Карпарацыя пашырае падтрымку Украіны да канца наступнага года. Таксама кампанія выдзеліць тэхналагічную дапамогу на суму $100 мільёнаў.

Пакінуць каментарый

Пра гэта заявіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Брэд Сміт падчас сустрэчы з кіраўніком украінскага Мінлічбы Міхаілам Фёдаравым. Падтрымка кампаніі дазволіць украінскім дзяржаўным установам, аб’ектам крытычнай інфраструктуры і іншых сфер працягваць бясплатна выкарыстоўваць воблачныя сховішчы Microsoft.

Таксама тэхналагічная дапамога дазволіць аблічбаваць як мага больш дзяржаўных ведамстваў, у прыватнасці падтрымаць рэформу Дзяржаўнай службы статыстыкі. Ад канца лютага сумарная дапамога Microsoft Украіне складае больш за $400 мільёнаў. Кампанія падтрымлівае Украіну таксама ў сферы кібербяспекі.

«Microsoft падтрымліваў і працягвае падтрымліваць Украіну. Гэта тычыцца як фінансавых інвестыцый, так і тэхналагічнай дапамогі. Мы гатовыя падтрымаць украінскія інавацыі і праекты. Таму плануем і ў далейшым умацоўваць і пашыраць нашую супрацу», — заявіў Сміт.

WSJ: у Сербію ад пачатку вайны ва Украіне прыехала не менш за 50 тысяч расійцаў
Па тэме
WSJ: у Сербію ад пачатку вайны ва Украіне прыехала не менш за 50 тысяч расійцаў
Доля Windows 11 сярод АС Microsoft перавысіла 15%
Па тэме
Доля Windows 11 сярод АС Microsoft перавысіла 15%
Microsoft заявіла пра рост продажаў Xbox. Пастаўкі Windows упалі
Па тэме
Microsoft заявіла пра рост продажаў Xbox. Пастаўкі Windows упалі

Читать на dev.by