Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Microsoft хоча змяніць падпіскі: плаціць давядзецца за ШІ-агентаў, а не за людзей

Кампанія разглядае пераход ад традыцыйнай мадэлі аплаты «за карыстальніка» да новай схемы «за агента» — гэта значыць за кожнага ШІ-супрацоўніка, які выконвае працу ўнутры карпаратыўных сэрвісаў.

Пакінуць каментарый

Пра гэта генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла распавёў у падкасце Dwarkesh Podcast, патлумачыўшы, што ШІ перастае быць проста інструментам і робіцца актыўным удзельнікам працоўных працэсаў.

Па словах Надэлы, софт Microsoft цяпер ствараецца не толькі для людзей, але і для аўтаномных агентаў, якія самі выконваюць задачы, прымаюць рашэнні і ўзаемадзейнічаюць з экасістэмай Microsoft 365.

Ён адзначыў, што бізнес кампаніі «з карыстальніцкага» ператвараецца ў інфраструктурны — які падтрымлівае працу ШІ-агентаў. Традыцыйная падпіска «per user» у гэтай логіцы ператвараецца ў «per agent».

Зрух выкліканы тым, што ШІ-сістэмы спажываюць вылічальныя рэсурсы куды інтэнсіўней звычайных карыстальнікаў, што робіць фіксаваныя ліцэнзіі эканамічна нестабільнымі.

Падобны пераход ужо адбываецца ў галіне: ServiceNow тэстуе білінг па ШІ-нагрузцы, EY і Deloitte укараняюць аўтаномныя агентныя платформы, а Anthropic і Google даўно спаганяюць плату за апрацаваныя токены.

Microsoft ужо пачала перабудову: сёлета кампанія прэзентавала pay-as-you-go-мадэль для сваіх AI-агентаў — надбудову над бясплатным Copilot-чатам, дзе кампаніі плацяць па факце выкананай ШІ-працы.

Надэла падкрэсліў, што пад новым падыходам уся інфраструктура Microsoft 365 застаецца запатрабаванай — ад захоўвання дадзеных да пошуку, кіравання дакументамі і бяспекі, — але значная частка аперацый будзе выконвацца не людзьмі, а агентамі.

Толькі 9% праграмістаў давяраюць ШІ-коду без праверкі

Па тэме

65% топавых ШІ-кампаній дапусцілі масавыя ўцечкі дадзеных на GitHub

Стваральнікі папулярнага ШІ-сэрвісу прыкідваліся ботамі каб запусціць стартап
Стваральнікі папулярнага ШІ-сэрвісу прыкідваліся ботамі, каб запусціць стартап

Чытайце таксама
«Такога яшчэ не было»: заснавальнік a16z растлумачыў, чаму ШІ не паўторыць дотком

Мэцью Макконахі запатэнтаваў свае мемы, каб абараніцца ад ШІ

OpenAI можа збанкрутаваць ўжо ў 2027 годзе — меркаванне эксперта

2 каментарыя
Google прапаноўвае ўгоду: Gemini стане больш персаналізаваным у абмен на вашы дадзеныя

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Обсуждение
Комментируйте без ограничений

Релоцировались? Теперь вы можете комментировать без верификации аккаунта.

Комментариев пока нет.