Microsoft хоча цалкам перавесці Windows у воблака, каб яе можна было запускаць на любой прыладзе

Карпаратыўным карыстальнікам Microsoft ужо даступная воблачная Windows у рамках прадукту Windows 365. Але ў перспектыве кампанія хоча перамясціць у воблака наогул усю АС, каб даць магчымасць карыстацца ёю на любой прыладзе, піша The Verge.

1 каментарый

У дакументах, пададзеных Microsoft у суд у рамках справы пра куплю Activision Blizzard, згадваецца, што адная з доўгатэрміновых стратэгій тэхнагіганта ў спажывецкім сегменце — усё больш пераносіць Windows 11 у воблака. З дапамогай воблака і магутнага АІ кампанія хоча цалкам змяніць досвед узаемадзеяння карыстальнікаў з аперацыйнай сістэмай і забяспечыць магчымасць запускаць яе з любой прылады і з любога пункта, дзе ёсць інтэрнэт.

Акрамя гэтага, у наступным абнаўленні Windows 11 з’явіцца функцыя Windows 365 Boot, якая дазволіць прыладам, якія працуюць пад яе кіраваннем,  пры запуску адразу ўваходзіць у воблачную АС замест лакальнай.

Раней Microsoft паказала АІ-асістэнта для Windows 11 пад назвай Windows Copilot. Таксама нядаўна з’явіліся паведамленні пра тое, што Microsoft распрацоўвае кастамныя АІ-працэсары для трэніроўкі вялікіх моўных мадэляў, каб знізіць залежнасць ад дарагіх чыпаў Nvidia.

Супрацоўнікі Microsoft гатовыя сысці, калі будзе альтэрнатыўны офер: унутранае апытанне паказала, што настрой падае
Па тэме
Супрацоўнікі Microsoft гатовыя сысці, калі будзе альтэрнатыўны офер: унутранае апытанне паказала, што настрой падае
Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT
Па тэме
Microsoft дадала пашукавік Bing у ChatGPT

Читать на dev.by