Microsoft і Apple выйшлі з рады дырэктараў OpenAI — спалохаліся рэгулятараў

Кампаніі адмовіліся ад месцаў назіральнікаў у радзе дырэктараў OpenAI, бо гэта прыцягнула ўвагу з боку органаў рэгуляцыі ў ЗША і ЕС.

1 каментарый

Рэгулятары выказалі занепакоенасць партнёрствам паміж Microsoft і OpenAI, у тым ліку інвестыцыямі ў памеры $10 мільярдаў у АІ-стартап і месцам назіральніка ў яго радзе дырэктараў. Microsoft адмовілася ад сяброўства ў радзе, спаслаўшыся на новыя механізмы партнёрства з OpenAI і паляпшэння працэсаў кіравання пасля вяртання Сэма Альтмана.

Microsoft увяла летась у раду дырэктараў OpenAI назіральніка без права голасу пасля нечаканага звальнення і вяртання гендырэктара кампаніі Сэма Альтмана. Прадстаўнік Microsoft мог наведваць пасяджэнні рады і меў доступ да канфідэнцыйнай інфармацыі.

Паводле даных СМІ, Apple таксама планавала ўвесці ў раду дырэктараў свайго назіральніка пасля ўкладання з OpenAI пагаднення пра партнёрства. Паводле дамовы, Apple укараніць у свае прылады чат-бот ChatGPT. Аднак прадстаўнік карпарацыі абвясціў, што Apple зменіць падыход да ўзаемадзеяння са сваімі партнёрамі.

Узлом OpenAI: што вядома пра атаку
Па тэме
Узлом OpenAI: што вядома пра атаку
ЕС спытае канкурэнтаў, ці падабаецца ім пагадненне Microsoft з OpenAI
Па тэме
ЕС спытае канкурэнтаў, ці падабаецца ім пагадненне Microsoft з OpenAI
OpenAI адклала запуск галасавога рэжыму ChatGPT
Па тэме
OpenAI адклала запуск галасавога рэжыму ChatGPT

Читать на dev.by