Microsoft і Intel па-рознаму ўяўляюць сабе АІ-камп’ютар

Кампаніі разышліся ў поглядах, як мае выглядаць персанальны камп’ютар з сістэмамі штучнага інтэлекту.

Пакінуць каментарый

Паводле даных The Verge, Micorosft пачала распаўсюджваць інфармацыю пра патрабаванні да камп’ютараў, якія трэба сертыфікаваць як «AI PC» для працы з АІ-асістэнтам Microsoft Copilot. Акрамя наяўнасці сумяшчальнага цэнтральнага працэсара камп’ютары маюць быць аснашчаныя выдзеленай клавішай Copilot на клавіятуры.

Intel паказвае, што на рынку ўжо ёсць ноўтбукі на базе найноўшых працэсараў, якія падтрымліваюць паскарэнне працы АІ-сістэм Microsoft, але пры гэтым не маюць клавішы для выкліку асістэнта Copilot. На думку кампаніі, такія ноўтбукі нічым не будуць саступаць сертыфікаваным і ўся праблема зводзіцца да наяўнасці або адсутнасці клавішы.

Для прасоўвання ноўтбукаў сертыфікацыя будзе мець істотнае значэнне, паколькі лагатып сертыфіката на корпусе і ўпакоўцы дазволіць прыцягнуць больш пакупнікоў, якія хочуць атрымаць доступ да асістэнта Microsoft Copilot. Вытворцы ўжо досыць даўно прапаноўваюць працэсары з функцыяй лакальнага паскарэння АІ, але без доступу да платформы Microsoft.

Microsoft прыдумала хітрую схему паглынання АІ-стартапа Inflection AI 
Па тэме
Microsoft прыдумала хітрую схему паглынання АІ-стартапа Inflection AI
З’явіўся папярэдні спіс прадуктаў Microsoft, якія будуць заблакаваныя ў Расіі
Па тэме
З’явіўся папярэдні спіс прадуктаў Microsoft, якія будуць заблакаваныя ў Расіі
Microsoft пакіне доступ да воблачных сэрвісаў для расійцаў
Па тэме
Microsoft пакіне доступ да воблачных сэрвісаў для расійцаў

Читать на dev.by