Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Microsoft інвесціруе $3 млрд у АІ у Японіі

Microsoft заявіла, што найбліжэйшымі двума гадамі ўкладзе $2,9 млрд у развіццё сваёй воблачнай і АІ-інфраструктуры ў Японіі, піша Reuters.

Пакінуць каментарый

Microsoft заявіла, што найбліжэйшымі двума гадамі ўкладзе $2,9 млрд у развіццё сваёй воблачнай і АІ-інфраструктуры ў Японіі, піша Reuters.

Гэта найбуйнейшае ўкладанне амерыканскай кампаніі ў краіну за ўсе 46 гадоў яе прысутнасці тут. Частка сродкаў пойдзе на навучанне 3 млн чалавек штучнаму інтэлекту. Таксама ў Токіа будзе створаная даследчая лабараторыя Microsoft Research Asia.

На сёння Microsoft Azure, Google Cloud і Amazon Web Services складаюць тройку найбуйнейшых аператараў воблачных вылічэнняў у свеце. Яны пашыраюць свае ЦАДы і актывы воблачных вылічэнняў ва ўсім свеце, каб паспяваць за АІ-бумам, які пачаўся пасля рэлізу ChatGPT у 2022 годзе.

Напрыклад, AWS інвестуе $10 млрд у стварэнне дата-цэнтраў у штаце Місісіпі і яшчэ $3 млрд — у Саудаўскай Аравіі. Google будуе дата-цэнтр у Лондане за $1 млрд.

Тайваньскія чыпмэйкеры актыўна мігруюць з Кітая ў Японію
Тайваньскія чыпмэйкеры актыўна мігруюць з Кітая ў Японію
Па тэме
Тайваньскія чыпмэйкеры актыўна мігруюць з Кітая ў Японію
У Японіі востры дэфіцыт айцішнікаў
У Японіі востры дэфіцыт айцішнікаў
Па тэме
У Японіі востры дэфіцыт айцішнікаў
OpenAI открывает офис в Японии
OpenAI открывает офис в Японии
По теме
OpenAI открывает офис в Японии

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.