Microsoft называла DeepSeek мерай поспеху, а потым забараніла супрацоўнікам ім карыстацца і не пускае ў стор

Віцэ-старшыня і прэзідэнт Microsoft Брэд Сміт падчас нядаўняга слухання ў Сенаце ЗША заявіў, што супрацоўнікам кампаніі забаронена карыстацца кітайскім чат-ботам DeepSeek. Кампанія баіцца, што яе даныя могуць перадавацца ў Кітай, а таксама ўплыву кітайскай прапаганды на работнікаў праз адказы бота, піша TechCrunch.

Пакінуць каментарый

Сміт дадаў, што з тых жа прычын Microsoft не размясціла аплікацыю DeepSeek у фірменнай краме. Выданне адзначае, што многія іншыя кампаніі і нават урады краін таксама абмежавалі выкарыстанне DeepSeek, але адкрыта пра такі бан Microsoft загаварыла ўпершыню.

У палітыцы прыватнасці DeepSeek пазначана, што карыстальніцкія даныя захоўваюцца на серверах у Кітаі. Гэта значыць, што яны падпадаюць пад дзеянне кітайскага заканадаўства, якое абавязвае кампаніі супрацоўнічаць з мясцовымі спецслужбамі. Акрамя таго, DeepSeek жорстка цэнзуруе тэмы, якія ўлады лічаць «адчувальнымі».

Пры гэтым неўзабаве пасля таго, як у сетцы завірусілася разважальная мадэль R1, амерыканскі тэхнагігант пачаў прапаноўваць яе праз свой воблачны сэрвіс Azure. Але гэта не тое ж самае, што аплікацыя чат-бота DeepSeek. Згаданая мадэль — опенсорсная, таму любы жадаючы можа спампаваць яе, захоўваць на ўласных серверах і прапаноўваць кліентам без перадачы даных у Кітай. Хоць ад прапаганды і памылак гэта не засцерагае.

У лютым The Verge паведамляла, што генеральны дырэктар Microsoft Сацья Надэла называў поспех кітайскага канкурэнта новай планкай для сваёй кампаніі. «Найбольш уражвае ў DeepSeek — гэта яскравы прыклад таго, на што здольныя 200 чалавек, калі іх аб’ядноўвае агульная ідэя і справа. Што самае галоўнае, яны не засталіся проста даследчым або опенсорсным праектам, а ператварылі яго ў прадукт, які заняў першае месца ў App Store. Для мяне гэта новая планка», — сказаў ён супрацоўнікам у кантэксце далейшага развіцця Microsoft у сферы ШІ.

Фаўндар DeepSeek патлумачыў, чаму аддае перавагу найму недасведчаных супрацоўнікаў
Па тэме
Фаўндар DeepSeek патлумачыў, чаму аддае перавагу найму недасведчаных супрацоўнікаў

Читать на dev.by