Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Ці растуць заробкі ў айцішнікаў у ЗША? І чаму

Паводле свежага даклада Dice Tech Salary Report пра заробкі амерыканскіх ІТ-спецыялістаў, нягледзячы на масавыя звальненні лічбы сапраўды растуць. 66% рэспандэнтаў адказалі, што ў 2022-м іхні гадавы даход вырас — у 2021-м такі адказ далі 63% апытаных. Меншым даход зрабіўся ў 6% супраць 8% у апытанні 2021 года.

Пакінуць каментарый

Амаль траціна — 31% — рэспандэнтаў адказала, што заробак вырас дзякуючы дадатку за прадукцыйнасць. Другі найпапулярнейшы спосаб дамагчыся павышэння — змяніць працадаўцу: так зрабілі 24% удзельнікаў апытання. Акрамя гэтага, прыбаўку апытаныя айцішнікі атрымлівалі за кошт прасоўвання па кар’ернай лесвіцы, прадугледжаных кампаніямі павышэнняў, росту бонусаў, а таксама змены фармату занятасці на пастаянны, тыпу працы, праектаў або кліентаў.

Аднак пераход на новую працу далёка не заўсёды азначае, што вы гарантавана станеце атрымліваць больш. 35% айцішнікаў адказалі, што наадварот сышлі на меншы заробак. Паступіцца грашыма людзі гатовыя з розных прычын, напрыклад, дзеля балансу паміж асабістым жыццём і працай або праз офіс. У апытанні за 2021 год рэспандэнтаў, чый заробак пацярпеў праз змену працы, было 29%.

Паводле звестак гэтага ж апытання, сярэдні заробак ІТ-спецыялістаў у 2022 годзе ў ЗША складаў $111 348. У той ці іншай ступені незадаволеныя сваімі заробкамі былі 30% апытаных супраць 28% годам раней, а доля вельмі задаволеных упала ад 22% да 20%. Амаль палова рэспандэнтаў лічыць, што ім недаплачваюць у параўнанні з іх калегамі на той жа пасадзе і з тымі ж навыкамі.

У супрацоўнікаў Amazon моцна падаюць заробкі разам з каціроўкамі
У супрацоўнікаў Amazon моцна падаюць заробкі разам з каціроўкамі
Па тэме
У супрацоўнікаў Amazon моцна падаюць заробкі разам з каціроўкамі
Працаўнік Google атрымлівае менш ніж яго дачка ў фастфудзе
Працаўнік Google атрымлівае менш, ніж яго дачка ў фастфудзе
Па тэме
Працаўнік Google атрымлівае менш, ніж яго дачка ў фастфудзе

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.