Microsoft патлумачыла, чаму яе чатбот блытаецца і робіцца агрэсіўным

Крыху больш за тыдзень таму Microsoft адкрыла карыстальнікам доступ да свайго новага чатбота на базе прасунутай версіі ChatGPT. Цяпер яго тэсціруюць прыкладна ў 170 краінах. Карыстальнікі заўважылі, што чатбот можа дзіўна рэагаваць на некаторыя запыты: адмаўляцца выконваць іх, упадаць у дэпрэсію, спрачацца і нават быць агрэсіўным.

1 каментарый

Кампанія не чакала, што аўдыторыя стане настолькі інтэнсіўна выкарыстоўваць новы Bing для забавы і ў цэлым для пазнання свету. У працэсе распрацоўшчыкі выявілі, што падчас задоўгага ўзаемадзеяння — ад 15 пытанняў — чатбот можа пачынаць паўтарацца, даваць нерэлевантныя адказы або праяўляць непажаданыя эмоцыі.

На думку Microsoft, гэта можа быць звязана з тым, што калі сесія зацягваецца, нейрасетка можа блытацца, на якое пытанне адказваць. Кампанія кажа, што па працягласці некаторыя сесіі дасягалі 2 гадзін. Вырашыць праблему плануюць даданнем інструмента для ачысткі кантэксту і пачатку дыялогу нанова.

Bing адчытаў карыстальніка за тое, што цяпер 2022-і, і зламаўся на пытанні, ці валодае ён свядомасцю
Па тэме
Bing адчытаў карыстальніка за тое, што цяпер 2022-і, і зламаўся на пытанні, ці валодае ён свядомасцю

Таксама часам мадэль спрабуе адказваць і разважаць у тым тоне, у якім яе просяць адказваць, тлумачыць Microsoft, і стыль адказаў на выхадзе можа атрымлівацца не такім, як задумвалі стваральнікі. Кампанія кажа, што гэта нетыповы сцэнар, і, каб даладзіць нейрасетку, трэба добра пастарацца. Таму большасць юзераў з такім паводзінамі чатбота не сутыкнуцца, але распрацоўшчыкі будуць думаць, як даць юзерам магчымасць лепш кантраляваць стыль зносін чатбота.

Microsoft дадала, што працуе над выпраўленнем знойдзеных карыстальнікамі багаў — напрыклад, павольнай загрузкі, бітых спасылак і памылак фарматавання. Таксама кампанія будзе разглядаць прапановы карыстальнікаў наконт новых функцый, такіх як рэзерваванне квіткоў, адпраўка імэйлаў і шэрынг адказаў.

Microsoft представила «новый Bing» со встроенным чатботом OpenAI — круче ChatGPT
По теме
Microsoft представила «новый Bing» со встроенным чатботом OpenAI — круче ChatGPT
Супрацоўнікаў Google папрасілі па некалькі гадзін трэніраваць Bard і не казаць яму, што ён чалавек
Па тэме
Супрацоўнікаў Google папрасілі па некалькі гадзін трэніраваць Bard і не казаць яму, што ён чалавек

Читать на dev.by