Microsoft адкрыла доступ да PC Game Pass яшчэ для 40 краін

Кампанія працягвае пашыраць геаграфію свайго падпіснога сэрвісу Game Pass.

2 каментарыя

Тэставая версія PC Game Pass стала даступная ўдзельнікам праграмы Xbox Insider у сарака дзяржавах Еўропы, Паўночнай Афрыкі, Паўднёвай і Цэнтральнай Амерыкі і Блізкага Усходу. Для доступу да сэрвісу ў рамках тэсціравання карыстальнікам трэба аўтарызавацца ў праграме Xbox Insider Hub і аформіць падпіску па спецыяльнай цане за першы месяц.

Бібліятэка ў тэставай версіі будзе паўнавартаснай. Microsoft абяцае ўсе ўжо даступныя гульні і тыя, што яшчэ рыхтуюцца да выхаду. Паўнавартасны запуск PC Game Pass у гэтых краінах чакаецца найбліжэйшымі месяцамі. З новым пашырэннем геаграфіі цяпер сэрвіс будзе даступны ў 86 краінах свету.

Поўны спіс новых краін:

  • Албанія
  • Алжыр
  • Бахрэйн
  • Балгарыя
  • Балівія
  • Боснія і Герцагавіна
  • Гватэмала
  • Гандурас
  • Грузія
  • Егіпет
  • Ісландыя
  • Катар
  • Кіпр
  • Коста-Рыка
  • Кувейт
  • Латвія
  • Лівія
  • Літва
  • Ліхтэнштэйн
  • Люксембург
  • Мальта
  • Марока
  • Малдова
  • Нікарагуа
  • Аман
  • Панама
  • Парагвай
  • Перу
  • Румынія
  • Сальвадор
  • Паўночная Македонія
  • Сербія
  • Славенія
  • Туніс
  • Украіна
  • Уругвай
  • Харватыя
  • Чарнагорыя
  • Эквадор
  • Эстонія
Microsoft: Доля PlayStation на сусветным рынку — 70%, а Xbox — усяго 30%
Па тэме
Microsoft: Доля PlayStation на сусветным рынку — 70%, а Xbox — усяго 30%
Кіраўнік Xbox: калі мы не купім Activision Blizzard, Xbox працягне існаваць
Па тэме
Кіраўнік Xbox: калі мы не купім Activision Blizzard, Xbox працягне існаваць
«Я ведаю, што гэта балюча»: кіраўнік Xbox Філ Спенсер паспрабаваў супакоіць супрацоўнікаў на тле скарачэнняў
Па тэме
«Я ведаю, што гэта балюча»: кіраўнік Xbox Філ Спенсер паспрабаваў супакоіць супрацоўнікаў на тле скарачэнняў

Читать на dev.by