Дапамажыце dev.by 🤍
Падтрымаць

Microsoft адкрывае новы АІ-хаб у Лондане

Microsoft анансавала запуск хаба ў Лондане для свайго новага АІ-падраздзялення. Яго ачоліць АІ-навуковец і інжынер Джордан Хофман са стартапа Inflection AI, у які Microsoft уклалася летась.

Пакінуць каментарый

Тры тыдні таму СЕО Microsoft Надэла паказаў новае спажывецкае AI-падраздзяленне пад кіраўніцтвам заснавальнікаў Inflection AI. Сярод іх Мустафа Сулейман — кафаўндар Deepmind, набытай Google у 2014 годзе.

Тады ж Надэла абвясціў, што некалькі чалавек з каманды Inflection таксама перайшлі ў новае падраздзяленне Microsoft (а паводле паведамлення Bloomberg, большасць). Хофман уладкаваўся даследчыкам у Deepmind у 2020 годзе, пасля чаго перайшоў у заснаваны ў 2022 годзе Inflection — Сулейман актыўна ханціў супрацоўнікаў Deepmind і Meta.

Сулейман падпарадкоўваецца беспасярэдне Надэле ў ЗША. Хофман будзе кіраваць новым офісам у брытанскай сталіцы. «У найбліжэйшыя тыдні і месяцы» тут з’явяцца новыя вакансіі для спецыялістаў, якія зоймуцца распрацоўкай новых моўных мадэляў, а таксама спадарожнай інфраструктуры і інструментаў. Наколькі вялікім будзе хаб, кампанія не ўдакладняе.

Раней Microsoft абвясціла пра планы інвеставаць больш за $3 млрд у Вялікабрытанію на працягу наступных трох гадоў. Грошы сярод іншага пойдуць на пашырэнне ЦАДаў і навучанне больш як мільёна людзей штучнаму інтэлекту.

Сузаснавальнік Google DeepMind узначаліў новае АІ-падраздзяленне Microsoft
Сузаснавальнік Google DeepMind узначаліў новае АІ-падраздзяленне Microsoft
Па тэме
Сузаснавальнік Google DeepMind узначаліў новае АІ-падраздзяленне Microsoft
«Варяцкая вайна за АІ-таленты»: Маск вымушаны падымаць заробкі інжынерам Tesla каб тыя не сыходзілі ў OpenAI
«Вар’яцкая вайна за АІ-таленты»: Маск вымушаны падымаць заробкі інжынерам Tesla, каб тыя не сыходзілі ў OpenAI
Па тэме
«Вар’яцкая вайна за АІ-таленты»: Маск вымушаны падымаць заробкі інжынерам Tesla, каб тыя не сыходзілі ў OpenAI

Хочаце паведаміць важную навіну? Пішыце ў Telegram-бот

Галоўныя падзеі і карысныя спасылкі ў нашым Telegram-канале

Абмеркаванне
Каментуйце без абмежаванняў

Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.

Каментарыяў пакуль няма.