Microsoft памяняла інтэрфейс усталёўкі Windows упершыню за 10 гадоў
Ад часоў WIndows 8 працэс усталёўкі сістэмы на камп’ютары не мяняўся. Але ў свежай зборцы Windows 11 даследчыкі выявілі зусім новы ўсталёвачны інтэрфейс.
Новы экран з’явіўся ў зборцы Windows 11 26040: замест фіялетавага фону акно стала белага колеру, дзе карыстальніку прапаноўваецца на выбар выправіць Windows 11 або цалкам пераўсталяваць сістэму. Рамкі акна пры гэтым засталіся ранейшымі.
Акрамя таго, інсайдары выявілі функцыю Voice Clarity, якая дапамагае палепшыць якасць голасу пры відэавыкліках і ў іншых праграмах для сувязі. АІ-алгарытм прыглушае шум і рэха. Раней функцыя была даступная толькі на прыладах Surface.
Функцыю Narrator палепшылі: распрацоўшчыкі ўдасканалілі распазнаванне тэксту на выявах, з’явілася падтрымка чытання дакументаў, каментароў, закладак і прапаноў у Word. Карыстальнік можа адначасова ўключаць экраннага дыктара і галасавое кіраванне.
У сістэме Windows LAPS (Local Administrator Password Solution) з’явіліся: аўтаматычнае кіраванне ўліковымі запісамі; магчымасць адключаць некаторыя сімвалы; поле з адлюстраваннем пароля стала больш чытэльным.
Функцыя парольнай фразы дазволіць ствараць доўгія паролі з рэальных слоў, карыстальнік зможа выбраць максімальную даўжыню пароля ў словах і сімвалах.
З іншых змен: падтрымка хуткіх прылад з інтэрфейсам USB4 2.0 (да 80 Гбіт/с), абнавіўся значок дыспетчара задач, з’явіліся новыя параметры сціскання файлаў пры архіваванні, аптымізаваная функцыя Nearby Share — перадача файлаў па лакальнай сетцы ды інш.
Читать на dev.by