Microsoft партуе свае эксклюзівы на PlayStation. Гэта можа дрэнна скончыцца

На думку рэдактара Windows Central Джэза Кордэна, мультыплатформенная стратэгія Microsoft можа выявіцца вялікай праблемай для карпарацыі.

1 каментарый

Раней Microsoft анансавала планы па выпуску на PlayStation 5 і Nintendo Switch чатырох эксклюзіваў: Hi-Fi Rush, Pentiment, Sea Of Thieves і Grounded. У далейшым кампанія гатовая выпускаць на платформах канкурэнтаў і іншыя навінкі.

Паводле слоў гендырэктара Microsoft Сацьі Надэлы, у Xbox у PS Store больш бэстсэлераў, чым у любога іншага выдаўца. План пераносу гульняў Xbox носіць кодавую назву Latitude. Такім чынам Надэла і фінансавы дырэктар Эмі Худ хочуць павысіць прыбытковасць Xbox.

Кіраўніцтва кампаніі лічыць, што недатыкальных гульняў больш няма і плануе партаваць нават тыя гульні, якія выглядаюць як «відавочныя» новыя праекты Xbox, што выклікае незадаволенасць у распрацоўшчыкаў гульняў.

Кордэн лічыць, што партаванне найбуйнейшых франшыз у кароткатэрміновай перспектыве прывядзе да росту прыбытку падраздзялення, аднак доўгатэрмінова гэтая стратэгія згуляе супраць Microsoft — у карыстальнікаў знікне матывацыя купляць кансолі Xbox.

Microsoft расказала, калі запусціць краму мабільных гульняў Xbox
Па тэме
Microsoft расказала, калі запусціць краму мабільных гульняў Xbox
У App Store з’явіўся эмулятар гульняў PlayStation 1
Па тэме
У App Store з’явіўся эмулятар гульняў PlayStation 1
ЕС рыхтуецца абвінаваціць Microsoft у манаполіі праз Teams
Па тэме
ЕС рыхтуецца абвінаваціць Microsoft у манаполіі праз Teams

Читать на dev.by