Microsoft прэзентавала Copilot for Gaming — ШІ-асістэнта для геймераў
Кампанія анансавала запуск Copilot for Gaming — ШІ-памочніка, распрацаванага для паляпшэння гульнявога досведу на платформе Xbox. Ужо ў красавіку першымі пратэставаць навінку змогуць удзельнікі праграмы Xbox Insiders праз мабільную аплікацыю Xbox.
Кампанія анансавала запуск Copilot for Gaming — ШІ-памочніка, распрацаванага для паляпшэння гульнявога досведу на платформе Xbox. Ужо ў красавіку першымі пратэставаць навінку змогуць удзельнікі праграмы Xbox Insiders праз мабільную аплікацыю Xbox.
Microsoft пацвердзіла распрацоўку Copilot for Gaming. У Xbox Podcast віцэ-прэзідэнт Xbox па напрамку гульнявога ШІ Фаціма Кардар і віцэ-прэзідэнт Microsoft па развіцці гульнявых прылад Джэйсан Рональд распавялі, што Copilot стане «ШІ-памочнікам, нацэленым на паляпшэнне досведу карыстальнікаў Xbox».
Па словах Кардар, памочнік будзе «звязаны з геймплэем, адаптаваны пад стыль гульні карыстальніка і дапаможа рухацца наперад, становячыся кампаньёнам і сувязным звяном з супольнасцю». Copilot будзе адлюстроўвацца на асобным экране мабільнай аплікацыі Xbox.
Адна з ключавых функцый — дапамога ў рэальным часе. Напрыклад, у Overwatch Copilot прапануе аптымальнага персанажа на падставе моцных бакоў каманды, аналізуючы папярэднія выбары і даючы рэкамендацыі для перамогі. У Minecraft ён падкажа, як ствараць прадметы, якія інгрэдыенты патрэбныя і дзе іх знайсці, чытаючы інфармацыю з экрана.
На старце такія прасунутыя магчымасці даступныя не будуць — Microsoft плануе дапрацоўваць іх пазней. Кампанія супрацоўнічае з гульнявымі студыямі, каб забяспечыць дакладнасць дадзеных, пазбягаючы састарэлай або недакладнай інфармацыі з інтэрнэту. Пры гэтым Copilot не дасць гульцам магчымасці «чыціць».
Акрамя таго, ШІ зможа паведамляць пра з’яўленне сяброў у сетцы і прапаноўваць далучыцца да іх, нагадваць пра падзеі апошняй гульнявой сесіі, рэкамендаваць новыя гульні і ўсталёўваць іх, а таксама «жартаваць» з карыстальніка, калі гэта будзе дарэчы. Microsoft абяцае, што Copilot не будзе назойлівым. «Ён з’явіцца ў патрэбны момант, не перарываючы працэс», — падкрэсліла Кардар.
Запуск пачнецца ў красавіку з мабільнай аплікацыі Xbox для ўдзельнікаў Xbox Insiders. «Гэта дазволіць хутка збіраць зваротную сувязь», — адзначыў Рональд. Чым больш карыстальнікаў пратэстуе Copilot, тым лепш ён будзе адаптавацца. На першым этапе памочнік будзе працаваць як другі экран у прыкладанні, а ў будучыні яго функцыянал пашыраць на падставе водгукаў.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
не проще ли ассисенту играть за игроков (которые совсем отупели т.е. когнитивно разгрузились)?