Microsoft паказала «новы Bing» з убудаваным чатботам OpenAI — круцейшы за ChatGPT

Microsoft анансавала абноўленую версію свайго пошукавага рухавіка, палепшанага з дапамогай АІ-тэхналогій OpenAI. Паводле слоў рэдмандскай кампаніі, ён будзе «магутнейшы за ChatGPT» — нашумелага чатбота, які прымусіў паднапружыцца Google.

3 каментарыя

У аснове новага пашукавіка ляжыць моўная мадэль новага пакалення пад назвай Prometheus, магутнейшая за ChatGPT і нейрасетку GPT-3.5 і распрацаваная адмыслова для пошукавых мэтаў. Яна павысіць рэлевантнасць выдачы, будзе працаваць хутчэй, забяспечваць адказы неабходнымі спасылкамі і цытатамі, а таксама лепш улічваць геалакацыю.

Таксама ў пашукавіку будзе функцыя чата, якая дазволіць як бы «гутарыць» з пошукам — яго можна будзе, напрыклад, папрасіць дапамагчы спланаваць паездку або параіць тавары пры куплі.

У поисковика Microsoft в 10 раз взлетели загрузки после анонса интеграции ChatGPT
По теме
У поисковика Microsoft в 10 раз взлетели загрузки после анонса интеграции ChatGPT

Таксама Bing зможа перакладаць тэксты больш як на 100 моў, пісаць персаналізаваныя імэйлы і пасты для LinkedIn і багата іншага.

Новы пашукавік стаў даступны ўчора па спасылцы Bing.com усім карыстальнікам, але пакуль у абмежаваным варыянце на дэсктопе — цяпер можна выбраць толькі загадзя падрыхтаваныя запыты. Прэв’ю-версію абяцаюць зрабіць даступнай мільёнам юзераў «найбліжэйшымі тыднямі». Таксама неўзабаве запусцяць папярэднюю версію для мабільных прылад. Акрамя гэтага, функцыянал на аснове АІ убудавалі ў браўзер Microsoft Edge — канкурэнта Google Chrome.

Днямі Google анансавала ўласнага канкурэнта ChatGPT — ён называецца Bard і пабудаваны на базе моўнай мадэлі LaMDA. Да тэсціравання бота прыцягнутыя ўсе гуглеры, рэліз мае адбыцца найбліжэйшымі тыднямі.

ChatGPT «уладкавалася» распрацоўшчыкам у Google на заробак $180 тысяч на год
Па тэме
ChatGPT «уладкавалася» распрацоўшчыкам у Google на заробак $180 тысяч на год
Google паказала канкурэнта ChatGPT
Па тэме
Google паказала канкурэнта ChatGPT
Bloomberg: Microsoft плануе ўкласці да $10 млрд у распрацоўшчыка ChatGPT
Па тэме
Bloomberg: Microsoft плануе ўкласці да $10 млрд у распрацоўшчыка ChatGPT
OpenAI запусціла платную падпіску на ChatGPT
Па тэме
OpenAI запусціла платную падпіску на ChatGPT

Читать на dev.by