Microsoft прыдумала хітрую схему паглынання АІ-стартапа Inflection AI

Кампанія гатовая заплаціць стартапу Inflection AI каля $650 мільёнаў за атрыманне ліцэнзій на выкарыстанне яго софту ў сферы АІ. Таксама большая частка супрацоўнікаў пяройдзе на працу ў карпарацыю.

1 каментарый

Microsoft абвясціла пра найманне сузаснавальнікаў стартапа Мустафы Сулеймана і Карэна Сіманьяна, а таксама большасці з 70 супрацоўнікаў кампаніі. Умовы гэтай угоды выглядаюць незвычайна для галіны, юрысты мяркуюць, што такім чынам кампанія спрабуе абысці антыманапольнае заканадаўства і фармальна пазбегнуць паглынання стартапа. Таксама Microsoft плануе заплаціць $30 мільёнаў за адмову ад любых юрыдычных правоў, звязаных з масавым найманнем супрацоўнікаў.

Пасля скарачэння колькасці супрацоўнікаў стартап спрабуе разгрузіць частку сваіх вылічальных магутнасцяў і вылучыць рэсурсы для навучання мадэляў штучнага інтэлекту. Паводле даных Bloomberg, кампанія дамагаецца частковага пакрыцця выдаткаў ад свайго партнёра па воблачных вылічэннях CoreWeave, што дапаможа знізіць выдаткі пры пераходзе ад спажывецкай бізнэс-мадэлі да карпаратыўнай.

Раней кіраўніцтва Inflection AI заяўляла, што стартап так і не змог знайсці эфектыўную бізнэс-мадэль. Новым гендырэктарам стартапа стане Шон Уайт, які займаў пасаду дырэктара па даследаваннях і распрацоўках у Mozilla.

З’явіўся папярэдні спіс прадуктаў Microsoft, якія будуць заблакаваныя ў Расіі
Па тэме
З’явіўся папярэдні спіс прадуктаў Microsoft, якія будуць заблакаваныя ў Расіі
Microsoft запустит Security Copilot — ИИ для специалистов по кибербезопасности
По теме
Microsoft запустит Security Copilot — ИИ для специалистов по кибербезопасности
Сотрудники Microsoft опасаются, что она становится ИТ-придатком OpenAI
По теме
Сотрудники Microsoft опасаются, что она становится ИТ-придатком OpenAI

Читать на dev.by