Microsoft прымусова абновіць Windows 10 21H2 да фінальнай версіі
Microsoft папярэдзіла пра поўнае спыненне падтрымкі версіі 21H2, якая не будзе атрымліваць ані якасных абнаўленняў, ані абнаўленняў бяспекі. Абараніць ад гэтага карыстальнікаў Microsoft мае намер прымусова, піша 3DNews.
Хоць Windows 10 22H2 ужо перастала атрымліваць новыя якасныя абнаўленні, менавіта на яе прымусова памяняюць усе версіі аперацыйнай сістэмы 21H2. Абнаўленні для 21H2 перастануць прыходзіць пасля 13 чэрвеня, а датуль сістэма будзе паступова ў абавязковым парадку абнаўляцца да пазнейшай версіі.
Дадаткова кампанія паведамляе карыстальнікам пра неабходнасць перайсці на Windows 11, калі гэта дазваляе апаратны складнік іх камп’ютараў.
Windows 10 22H2 стане апошняй версіяй дадзенай аперацыйнай сістэмы і скончыць жыццёвы цыкл у кастрычніку 2025 года.
Читать на dev.by