Microsoft прывяла Anthropic у Office: яе мадэлі лепшыя за OpenAI
Microsoft заключыла пагадненне з Anthropic на выкарыстанне яе мадэляў штучнага інтэлекту ў дадатках Office 365. Такім чынам карпарацыя спрабуе адмовіцца ад ранейшай эксклюзіўнай залежнасці ад OpenAI.
Anthropic стане яшчэ адным пастаўшчыком ШІ для сэрвісаў Word, Excel, Outlook і PowerPoint. Раней усе ключавыя функцыі ў офісных дадатках будаваліся на базе тэхналогій OpenAI. Цяпер жа рашэнні дзвюх кампаній будуць інтэгравацца паралельна.
Паводле крыніц The Information, мадэлі Anthropic — у прыватнасці Claude Sonnet 4 — паказалі лепшыя вынікі ў асобных задачах. Распрацоўшчыкі адзначаюць іх перавагі пры аўтаматызацыі фінансавых функцый у Excel і пры стварэнні больш «эстэтычных» прэзентацый у PowerPoint.
Нягледзячы на пашырэнне партнёрстваў, Microsoft падкрэслівае, што застаецца доўгатэрміновым партнёрам OpenAI. Кампанія працягне выкарыстоўваць мадэлі GPT для францірных задач. У той жа час OpenAI актыўна развівае ўласныя праекты: запускае платформу вакансій у канкурэнцыю LinkedIn і рыхтуецца да вытворчасці ўласных ШІ-чыпаў разам з Broadcom да 2026 года, што знізіць залежнасць ад воблака Azure.
Паралельна Microsoft прасоўвае ўласныя распрацоўкі: нядаўна кампанія прэзентавала першыя ўнутраныя мадэлі MAI–Voice-1 і MAI-1-preview, а таксама інтэгравала пабочныя рашэнні, уключаючы Grok ад xAI і іншыя мадэлі ў GitHub Copilot.
Паводле СМІ, доступ да тэхналогій Anthropic Microsoft будзе атрымліваць праз Amazon Web Services — аднаго з найбуйнейшых інвестараў стартапа. Пры гэтым кошт падпіскі на інструменты ШІ у Office 365 для карыстальнікаў застанецца ранейшым.
Читать на dev.by