Microsoft распрацоўвае ўласныя працэсары для працы з АІ
Кампанія распрацоўвае працэсар Athena ад 2019 года, апошнім часам Microsoft паскорыла распрацоўкі.
Паводле даных The Information, у камандзе распрацоўкі налічваецца больш за 300 чалавек. Пасля выпуску чат-бота ChatGPT і ажыятажу вакол тэхналогіі кампанія вырашыла паскорыць распрацоўкі працэсара. Крыніцы ў кампаніі сцвярджаюць, што працэсар могуць паказаць ужо ў 2024 годзе.
У 2019 годзе чыпы для ўнутраных задач і на продаж ужо рабілі Google і Apple. У Microsoft усвядомілі, што кампанія адстае ад сваіх канкурэнтаў. У тым жа годзе Microsoft уклала $1 мільярд у OpenAI і разлічыла колькасць графічных працэсараў Nvidia, якія ёй спатрэбяцца для сваіх распрацовак у галіне АІ.
У выніку аналітыкі кампаніі высветлілі, што пры поўнай залежнасці ад працэсараў Nvidia Microsoft плаціла б «надмерна вялікія грошы», што падштурхнула распрацоўваць уласныя рашэнні. Пры гэтым наўрад ці карпарацыя зможа цалкам забяспечваць сябе ўласнымі чыпамі, але зможа дамовіцца з Nvidia пра выгаднейшыя ўмовы.
Читать на dev.by