Microsoft стварыла АІ-мадэль, якая ўмее генераваць геймплэй
Кампанія паказала Muse, першую генератыўную мадэль штучнага інтэлекту, прызначаную для распрацоўкі ідэй гульнявога працэсу.
Muse была распрацаваная падраздзяленнем Microsoft Research у супрацоўніцтве са студыяй Ninja Theory з Xbox Game Studios. Мадэль заснаваная на метадзе WHAM (World-grounded Humans with Accurate Motion), які створаны для дакладнага і эфектыўнага аднаўлення 3D-руху чалавека па відэазапісах. Дзякуючы WHAM Muse здольная генераваць візуальныя эфекты гульні, дзеянні кантролера.
Сістэма была навучаная на аснове даных сямі гадоў бесперапыннага геймплэю ў шматкарыстальніцкім анлайн-шутэры Bleeding Edge ад Ninja Theory. Цяпер мадэль можа генераваць «комплексныя геймплэйныя секцыі» пры нізкай (300×180) разрознасці і 10 FPS на аснове 10 кадраў (1 секунды) рэальнага гульнявога працэсу і даных карыстальніцкага ўводу на працягу ўсёй сесіі.
У Microsoft падкрэсліваюць, што Muse закліканая дапамагчы распрацоўшчыкам раскрыць свой творчы патэнцыял, а не замяняць іх або генераваць гульні цалкам. Мадэль можа «падтрымаць творчыя пачынанні» і даць новыя магчымасці для стварэння інтэрактыўных забавак. Для ўзаемадзеяння з Muse быў распрацаваны спецыяльны візуальны інтэрфейс WHAM Demonstrator. Распрацоўшчыкі могуць эксперыментаваць з вагамі, данымі і дэманстратарам на Azure AI Foundry.
Читать на dev.by