Microsoft вучыць чатботаў кіраваць робатамі
Microsoft ужо нарабіла шуму сваім чатботам Bing, а цяпер хоча вывесці штучны інтэлект за межы інтэрнэту ў рэальны свет. Даследчыкі кампаніі вырашылі навучыць чатбота ChatGPT ад OpenAI разумець тое, што адбываецца навокал, і кіраваць рознымі карыснымі машынамі.
Паводле задумкі, аднойчы карыстальнік зможа скамандаваць бытавому робату-асістэнту пад кіраўніцтвам АІ нешта накшталт «Разагрэй мне абед!» і спакойна назіраць за працэсам.
Даследчыкі расказалі, як з дапамогай інструкцый ChatGPT змог кантраляваць невялікі дрон. Іх упісваюць у дыялогавае акно чатбота. Яму было даручана знайсці ў памяшканні розныя прадметы і выканаць з імі некаторыя дзеянні. Напрыклад, робат меўся знайсці банку колы або зрабіць сэлфі перад люстрам.
Пры гэтым чатбот мог задаваць карыстальніку ўдакладняльныя пытанні і сам ператвараў тэкст на чалавечай мове ў код — магчымасць, якая палохае скураных кодараў. Эксперты лічаць, што чатбот назаўжды пераверне самыя розныя галіны ад стварэння кантэнту і адукацыі да распрацоўкі софту.
Даследчыкі Microsoft прызнаюць, што прадэманстравалі толькі невялікую крыху таго, на што можа быць здольны чатбот. Але папярэджваюць, што на гэтым этапе код ChatGPT няможна дэплоіць без стараннага аналізу. Падрабязна пра свае эксперыменты яны расказалі ў блогу.
Читать на dev.by