Microsoft укараніла AI у Windows 11

Microsoft дадала абноўлены пашукавік Bing у свежы апдэйт Windows 11.

1 каментарый

Bing на аснове штучнага інтэлекту даступны ў пошуку на панэлі задач і спросціць навігацыю па файлах на прыладзе і інфармацыі ў інтэрнэце для паўмільярда карыстальнікаў сістэмы. Раней новы Bing быў інтэграваны ў Skype.

Сам пашукавік пакуль працуе ў рэжыме прэв’ю. Магчымасць апрабаваць яго цяпер ёсць больш як у мільёна юзераў у 169 краінах. Распрацоўшчыкі імкнуцца сабраць як мага больш зваротнай сувязі, перш ніж выкочваць яго на шырэйшую аўдыторыю. Напрыклад, Microsoft стала карэктаваць ліміты на ўзаемадзеянне з ботам пасля таго, як падчас працяглых сесій ён стаў праяўляць агрэсію і даваць дзіўныя адказы.

АІ-чат бот Bing мае дапамагчы рэдмандскай кампаніі адбіць долю пошукавага рынку ў Google, якая пакуль адстае са сваёй альтэрнатывай Bard.

Падрабязна пра іншыя навіны Windows 11 расказана ў блогу кампаніі.

Кожны АІ-запыт каштуе Google у 10 разоў даражэй за звычайны пошукавы
Па тэме
Кожны АІ-запыт каштуе Google у 10 разоў даражэй за звычайны пошукавы
Bing шпіёніў за супрацоўнікамі Microsoft і пагражаў карыстальніку зліць асабістыя даныя
Па тэме
Bing шпіёніў за супрацоўнікамі Microsoft і пагражаў карыстальніку зліць асабістыя даныя
Bing адчытаў карыстальніка за тое, што цяпер 2022-і, і зламаўся на пытанні, ці валодае ён свядомасцю
Па тэме
Bing адчытаў карыстальніка за тое, што цяпер 2022-і, і зламаўся на пытанні, ці валодае ён свядомасцю

Читать на dev.by