Microsoft выпусціць чат-бот Copilot для фінансістаў

Кампанія абвясціла пра выхад чат-бота, здольнага выконваць ключавыя задачы для супрацоўнікаў фінансавай галіны.

2 каментарыя

Чат-бот для фінансістаў зможа выконваць шэраг дзеянняў для выканання задач у Excel і Outlook. Сэрвіс выканае аналіз адхіленняў, зверыць даныя ў Excel і паскорыць працэс збору даных у Outlook. Для гэтага ён можа выкарыстоўваць інфармацыю з SAP і Microsoft Dynamics 365.

Кампанія пашырыць магчымасці чат-бота ў далейшым. Кіраўнік фінансавага аддзела Microsoft Коры Хрнджырык заявіў, што, дзякуючы Copilot, супрацоўнікі будуць марнаваць менш часу на руцінную працу і змогуць пераключыцца на рашэнне важнейшых праблем. Напрыклад, цяпер замест штотыднёвых 1-2 гадзін выверкі даных аналіз з дапамогай бота займае 10-20 хвілін.

Версіі Copilot ўжо выйшлі для карпаратыўных карыстальнікаў офіснага пакета Microsoft 365, а таксама для работнікаў аддзелаў продажаў і абслугоўвання кліентаў. «Мы хочам, каб кожны з аддзелаў быў абсталяваны і ўмацаваны Copilot», — заявіў карпаратыўны віцэ-прэзідэнт Microsoft Чарльз Ламан.

У чат-бота Microsoft уключыўся «рэжым бога» — ён уявіў сябе ўладаром свету
Па тэме
У чат-бота Microsoft уключыўся «рэжым бога» — ён уявіў сябе ўладаром свету
ЕС праверыць інвестыцыі Microsoft у еўрапейскага канкурэнта OpenAI
Па тэме
ЕС праверыць інвестыцыі Microsoft у еўрапейскага канкурэнта OpenAI
Microsoft расказала пра «прынцыпы доступу да АІ», якіх прытрымліваецца
Па тэме
Microsoft расказала пра «прынцыпы доступу да АІ», якіх прытрымліваецца

Читать на dev.by