Microsoft завінавацілася ЗША амаль $30 млрд падаткаў

Падатковае ўпраўленне (IRS) ЗША ў верасні апавясціла Microsoft аб тым, што яна мусіць даплаціць у казну $28,9 млрд падаткаў, а таксама штрафы і адсоткі.

Пакінуць каментарый

Сума заснаваная на працяглым расследаванні IRS таго, як Microsoft размяркоўваў прыбытак паміж краінамі і юрысдыкцыямі ў перыяд ад 2004 да 2013 года. Практыка пад назвай «трансфертнае цэнаўтварэнне» дазваляе кампаніям знізіць сваю падатковую нагрузку, калі яны даюць справаздачу аб буйнейшым прыбытку ў краінах з нізкімі падаткамі і аб меншым — у краінах з высокімі падаткамі. Microsoft заявіла, што ад тых часоў змяніла свае падыходы і выконвае патрабаванні рэгулятара.

Таксама Microsoft лічыць, што ў аўдыце IRS не адлюстравана да $10 млрд падаткаў, ужо выплачаных ёю ў адпаведнасці з падатковымі законамі, выдадзенымі пры экс-прэзідэнце ЗША Дональдзе Трампе. Microsoft не згодная з вынікамі праверкі і мае намер аспрэчваць іх. Працэс можа заняць некалькі гадоў.

Microsoft ищет специалиста по ядерной энергии — она нужна для работы ИИ и дата-центров
По теме
Microsoft ищет специалиста по ядерной энергии — она нужна для работы ИИ и дата-центров
В Microsoft действует новая система оценки сотрудников, о которой должны знать только менеджеры
По теме
В Microsoft действует новая система оценки сотрудников, о которой должны знать только менеджеры

Читать на dev.by