Microsoft закрые гульнявыя крамы для Xbox 360 да жніўня
29 ліпеня спыняць працу Xbox 360 Store і Xbox 360 Marketplace. Карыстальнікі больш не змогуць купляць гульні, дапаўненні і іншы кантэнт на кансолі Xbox 360 або праз вэб-інтэрфейс.

Карыстальнікам застануцца даступныя набытыя гульні і дапаўненні як на кансолі Xbox 360, так і на прыладах наступных пакаленняў: Xbox One і Xbox Series X/S. У выпадку выдалення гульні з цвёрдага дыска кансолі яе можна будзе паўторна загрузіць праз меню «Гісторыя загрузак». У гульнях захаваюцца сеткавыя функцыі і шматкарыстальніцкі рэжым. Microsoft паабяцала і далей выпускаць патчы і абнаўленні пасля закрыцця крамаў.
На Xbox 360 перастане працаваць доступ да фільмаў і тв-шоу праз праграму Microsoft Movies and TV. Яе па-ранейшаму можна будзе выкарыстоўваць на ПК або навейшых гульнявых кансолях. Ахвотныя апрабаваць навінкі або купіць раней недаступны кантэнт могуць зрабіць гэта на сайце Xbox.com або непасрэдна на прыстаўках Xbox новага пакалення.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.