Microsoft закрыла цэнтр распрацоўкі ў Нігерыі, супрацоўнікаў звольніла

Microsoft закрыла цэнтр распрацоўкі ў нігерыйскім Лагасе — адзін з двух у Афрыцы, паведамляе Bloomberg. Ён быў адкрыты ўсяго два гады таму для стварэння прасунутых інжынерных рашэнняў. Пад удар трапіла больш за 100 інжынераў.

Пакінуць каментарый

Другі афрыканскі цэнтр распрацоўкі Microsoft знаходзіцца ў Найробі — сталіцы Кеніі. Яго скарачэнні не закранулі.

Прадстаўнік Microsoft у каментары адзначыў, што арганізацыйныя і кадравыя пераўтварэнні — неабходная і руцінная частка бізнэсу, а таксама што кампанія працягне факусавацца на прыярытэтах і стратэгічных кірунках росту.

Нігерыя з’яўляецца самай густанаселенай краінай кантынента. Цяпер яна пакутуе ад дэвальвацыі, высокай інфляцыі і дэфіцыту долараў, якія перашкаджаюць развіццю бізнэсу і росту пакупной здольнасці насельніцтва. З часоў пандэміі адсюль сышлі або трансфармавалі сваю дзейнасць тут іншыя міжнародныя кампаніі, напрыклад, Procter & Gambl, GSK і Bayer.

Microsoft закрывае чатыры гульнявыя студыі
Па тэме
Microsoft закрывае чатыры гульнявыя студыі
Tesla звальняе ўжо чацвёрты тыдзень — зноў выганяла супрацоўнікаў на выходных
Па тэме
Tesla звальняе ўжо чацвёрты тыдзень — зноў выганяла супрацоўнікаў на выходных

Читать на dev.by