Microsoft занялася ацэнкай эфектыўнасці супрацоўнікаў і рыхтуе звальненні

Кампанія плануе скараціць каля 1% свайго персаналу, засяродзіўшыся на супрацоўніках з нізкай прадукцыйнасцю, нягледзячы на нядаўні рост капіталізацыі кампаніі і поспехі ў галіне штучнага інтэлекту.

Пакінуць каментарый

Паводле слоў прадстаўнікоў кампаніі, скарачэнні заснаваныя на ацэнцы эфектыўнасці супрацоўнікаў. Хоць дакладная колькасць звольненых не называецца, гаворка можа ісці пра сотні чалавек, улічваючы, што пры канцы чэрвеня мінулага года ў Microsoft працавала 228 тысяч чалавек.

Менеджары кампаніі ў апошнія месяцы актыўна займаліся ацэнкай персаналу, уключаючы супрацоўнікаў найвышэйшага ўзроўню. Кампанія пацвердзіла скарачэнні, але не дала канкрэтных дэталяў пра колькасць звольненых.

Гэтыя скарачэнні адбываюцца на фоне росту капіталізацыі Microsoft, якая перавысіла $3 трыльёны дзякуючы развіццю штучнага інтэлекту, а таксама пасля маштабных звальненняў у 2023 і 2024 гадах.

У 2023 годзе Microsoft звольніла 10 тысяч супрацоўнікаў, а таксама 1900 чалавек пасля набыцця Activision Blizzard у сувязі з выключэннем дублюючых функцый. Нягледзячы на рост акцый Microsoft на 12% летась, вынік быў сціплым у параўнанні з ростам індэкса Nasdaq на 29%.

Microsoft и OpenAI договорились, что такое «общий ИИ». Это не то, что вы думаете
По теме
Microsoft и OpenAI договорились, что такое «общий ИИ». Это не то, что вы думаете
Microsoft укараняе іншыя мадэлі AI у Copilot 365, каб знізіць залежнасць ад OpenAI
Па тэме
Microsoft укараняе іншыя мадэлі AI у Copilot 365, каб знізіць залежнасць ад OpenAI
CEO Microsoft прасіў панізіць яму заробак, а той усё роўна вырас. У 1,5 разу
Па тэме
CEO Microsoft прасіў панізіць яму заробак, а той усё роўна вырас. У 1,5 разу

Читать на dev.by