Microsoft забараніла супрацоўнікам у Кітаі карыстацца смартфонамі на Android на працы

Ад верасня супрацоўнікі Microsoft у Кітаі змогуць карыстацца на працоўным месцы толькі смартфонамі Apple, піша Bloomberg са спасылкай на ўнутраную нататку кампаніі. Гаджаты пад кіраваннем Android будуць забароненыя, хоць у цэлым па краіне назіраецца зваротны трэнд.

Пакінуць каментарый

Кітайскія супрацоўнікі Microsoft павінны будуць праходзіць верыфікацыю ў сістэмах толькі пры дапамозе смартфонаў Apple. Так рэдмандская кампанія хоча ўзмацніць абарону сваіх прадуктаў і сэрвісаў ад хакераў.

Усім уладальнікам Android-смартфонаў у кітайскім штаце Microsoft, напрыклад, Huawei або Xiaomi, на замену будзе выдадзены iPhone 15. Забраць іх можна будзе ў розных хабах Microsoft як на мацерыковай частцы краіны, так і ў Ганконгу.

Навіна закране сотні супрацоўнікаў. На мацерыковым Кітаі недаступны Google Play. Замест гэтага ўладальнікі Android-смартфонаў тут карыстаюцца платформамі Huawei і Xiaomi, а іх сайты Microsoft заблакавала.

App Store працуе ў Кітаі, і пасля пераходу на айфоны ўсім супрацоўнікам будуць даступныя менеджар пароляў Microsoft Authenticator і праграма Identity Pass.

Microsoft попросила некоторых китайских сотрудников релоцироваться из-за растущей напряжённости с США
По теме
Microsoft попросила некоторых китайских сотрудников релоцироваться из-за растущей напряжённости с США

Microsoft не ўдакладняе колькасці штату ў Кітаі, але менавіта тут, паводле яе ж словаў, знаходзіцца яе найбуйнейшы R&D-цэнтр па-за межамі ЗША. Толькі ў ім працуе больш за 6 тысяч інжынераў і навукоўцаў.

Улады краіны наадварот уводзяць баны на «яблычныя» смартфоны. Гэта прымушае прэвентыўна адмаўляцца ад іх нават тых, каго забароны не тычацца.


Прапампоўваць скілы зручна з падпіскай Coursera Plus. За 45 еўра на месяц вы атрымаеце неабмежаваны доступ да курсаў ад топавых універсітэтаў і кампаній, такіх як Google, Microsoft, Мічыганскі і Стэнфардскі ўніверсітэыт і іншыя. У спісе навучання як самыя актуальныя сферы накшталт Machine Learning, Data Science, штучны інтэлект, так і «вечная класіка» — Python, full stack, frontend і backend распрацоўка. Адпісацца ад Coursera Plus можна ў любы час.

Вось што кажуць айцішнікі, якія ўжо карыстаюцца падпіскай.

— Падпіска Plus асабліва выгадная, калі ёсць магчымасць і матывацыя вучыцца інтэнсіўна. Чым больш матэрыялу вы засвоіце, напрыклад, за месяц, тым больш выгаднымі будуць выдаткі на навучанне. Вылучаючы на заняткі дастаткова часу, за 4 тыдні можна прайсці некалькі курсаў сярэдняга памеру, заплаціўшы, дзякуючы падпісцы, у разы менш. Акрамя вольнага часу, вядома, спатрэбіцца сіла волі — як і ў любым анлайн-навучанні, інакш ёсць рызыка хутка закінуць усё пры адсутнасці дэдлайнаў.

Китай ужесточает бан на айфоны
По теме
Китай ужесточает бан на айфоны

Читать на dev.by