Колькі ІТ-бізнэсаў адкрылі беларусы ў Польшчы, Літве і Латвіі пасля 2020. І як яны маюцца

ZPP|Belarus Business Center апублікаваў вынікі даследавання аб міграцыі беларускага бізнэсу ад 2020 года. 

76 каментарыя
Змест

Аўтары прааналізавалі асаблівасці міграцыі беларускага бізнэсу ў Польшчу, Літву і Латвію.

Паводле звестак ZPP|Belarus Business Center, у трох краінах на сёння зарэгістравана 7,2 тысячы кампаній з беларускім капіталам, з іх больш за 630 ІТ-кампаній (каля 9% ад агульнай колькасці беларускіх бізнэсаў там).

Сукупная выручка кампаній з беларускім капіталам толькі за мінулы год і толькі па бізнэсах з даступнай фінансавай інфармацыяй ацэньваецца ў памеры каля двух мільярдаў еўра.

Польшча

У Польшчы на сёння зарэгістравана каля 6 тысяч кампаній з беларускім капіталам. За мінулы год сукупная выручка кампаній з даступнай фінансавай інфармацыяй перавысіла мільярд еўра.

Колькі зарабляюць у Польшчы некаторыя кампаніі з беларускімі каранямі

PandaDoc

За мінулы год польская кампанія атрымала 7 мільёнаў злотых даходу (да падаткаабкладання), або больш за 1,5 мільёна долараў, валавы прыбытак склаў 4,3 мільёна злотых (каля 1 мільёна долараў).

OneSoil

Уласны капітал юрыдычнай асобы склаў на канец мінулага года 271 тысячу злотых (больш за 60 тысяч долараў), таксама за мінулы год кампанія атрымала 497,5 тысячы злотых чыстага прыбытку (больш за 110 тысяч долараў).

Exadel

За 2021 год кампанія ў Польшчы атрымала амаль 42 тысячы злотых чыстага прыбытку (блізу 11 тысяч долараў).

Godel Technologies

За мінулы год даход кампаніі ад продажаў склаў 159,1 мільёна злотых (больш за 35 мільёнаў долараў). Для параўнання: за перыяд ад лістапада 2020 года да снежня 2021 года даход быў у 10 разоў меншы — 15,1 мільёна злотых (блізу 4 мільёнаў долараў). Валавы прыбытак кампаніі вырас за мінулы год на 14,5 мільёна злотых (на 3+ мільёны долараў), чысты прыбытак склаў 10,8 мільёна злотых (блізу 2,4 мільёна долараў).

Coherent Solutions

За мінулы год кампанія зарабіла 411,8 тысячы злотых чыстага прыбытку (больш за 91 тысячу долараў).

SoftTeco

Ад кастрычніка 2020 да канца 2021 года кампанія атрымала больш за 2,6 мільёна злотых выручкі (каля 675 тысяч долараў), чысты прыбытак склаў 489 тысяч злотых (каля 127 тысяч долараў).

VRP Consulting

За 2021 год (знайшлі даныя толькі за гэты перыяд) павялічыла выручку больш як на 50% да 17 мільёнаў злотых (больш за 4,5 мільёна долараў), але пры гэтым атрымала чыстую страту ў памеры амаль 38 тысяч злотых (каля 10 тысяч долараў).

LeverX Group

Ад снежня 2020 да снежня 2021 года кампанія атрымала больш за 160 тысяч злотых чыстага прыбытку (больш за 41 тысячу долараў).

Ключавыя рэгіёны для пераезду — Варшава, ваяводствы, якія мяжуюць з Беларуссю, а таксама Уроцлаў і Гданьск.

У сектары «інфармацыя і камунікацыя» зарэгістравана 529 кампаній (паводле даных польскага цэнтра эканамічнай інфармацыі, адкрыта каля 400 ІТ-кампаній з беларускім капіталам, якія вядуць дзейнасць, звязаную з праграмаваннем — заўв.).

Па колькасці кампаній сярод усіх сектараў «інфармацыя і камунікацыя» на 4 месцы.

Пік рэгістрацый новых бізнэсаў з беларускім капіталам, у тым ліку ІТ-кампаній, прыйшоўся на апошнія тры гады.

Калі ў перыяд ад 2016 да 2018 года беларусы/беларускія юрыдычныя асобы рэгістравалі ў Польшчы больш за 200 кампаній штогод, то ў 2019–2020 гадах колькасць новых кампаній вырасла да 400+, а ў 2022 годзе быў усталяваны рэкорд — больш за 1,8 тысячы кампаній. Гэта 14% ад усіх кампаній з замежным капіталам, адкрытых у Польшчы ў 2022 годзе. 

Але ў 2023 дынаміка адкрыцця новых кампаній запавольваецца. Па выніках года колькасць новых бізнэсаў з беларускім капіталам, як чакаецца, будзе прыкладна супастаўная з мінулым годам. 

Аналагічныя тэндэнцыі назіраюцца і ў ІТ-сектары. «У першую чаргу, гэта звязана з тым, што тэхналагічны сектар быў вымушаны хутка рэагаваць на крызіс і большасць кампаній ужо пераехала. Таксама гэта звязана з глабальным крызісам у індустрыі: падзеннем попыту на ІТ-паслугі і скарачэннем штатаў і бюджэтаў ІТ-кампаній», — канстатуюць аналітыкі. 

Аўтары даследавання таксама звярнулі ўвагу на ІП у Польшчы, якія працуюць у ІТ.

На канец чэрвеня бягучага года ў Польшчы было зарэгістравана 11 716 беларускіх індывідуальных прадпрымальнікаў. Яны складалі амаль чвэрць усіх замежных ІП.

Пачынаючы з другой паловы мінулага года кожны квартал у Польшчы рэгіструецца больш за 2 тысячы беларускіх ІП.

2/3 усіх беларускіх ІП у Польшчы, або больш за 7,7 тысячы — гэта айцішнікі

Але, паводле даных аўтараў даследавання, толькі траціна ІП — гэта рэальна дзейныя бізнэсы. 

«Часцяком ІП у ІТ-галіне — гэта толькі форма працаўладкавання для аптымізацыі падаткаабкладання: такія ІП не з’яўляюць сабою асобнай адзінкі бізнэсу і звычайна не маюць больш за аднаго падрадчыка і супрацоўніка», — гаворыцца ў даследаванні. 

Літва

У Літве на сёння зарэгістравана 850 актыўных кампаній з беларускім капіталам (якія вядуць дзейнасць). З іх 656 (77%) — таварыствы з абмежаванай адказнасцю. Каля 80% зарэгістраваныя ў Вільні. 

У сектары «інфармацыя і камунікацыя» зарэгістраваныя 62 кампаніі з беларускім капіталам. Па колькасці дзейных беларускіх бізнэсаў сектар на пятым месцы. 

Вось так выглядае топ-10 ІТ-кампаній з беларускімі каранямі ў Літве па памеры штату на дадзены момант.

Між тым за апошні год (ад лістапада 2022 да лістапада 2023) агульная колькасць беларускіх кампаній у Літве зменшылася больш як на траціну — з 1345 да 850. Таксама нязначна скараціліся сукупныя даходы бізнэсу. 

Паводле даных аналітыкаў, выручка 278 кампаній, фінансавая інфармацыя якіх даступная, складае за мінулы год 483,4 мільёна еўра, або на 4 мільёны еўра менш, ніж у 2021. 

Пры гэтым буйныя ІТ-кампаніі павялічылі даходы ад продажаў. 

Ключавыя праблемы беларускага бізнэсу ў Літве (паводле даных даследавання):

  • Ускладненая праца з банкамі і фінансавымі ўстановамі: адмовы пры адкрыцці рахункаў, у крэдытах, замарозкі плацяжоў.
  • Адмовы контрагентаў, партнёраў і пастаўшчыкоў ад узаемадзеяння праз рэпутацыйныя рызыкі.
  • Немагчымасць атрымання віз, цяжкасці пры атрыманні ДНЖ і ПМЖ.
  • Складанасці пры ўзаемадзеянні з органамі ўлады.
  • Павялічаная колькасць праверак.
  • Высокая загружанасць нешматлікіх памежных пунктаў, якія працуюць.
Литва продолжает лишать ВНЖ — айтишников тоже. Вот ещё одна причина
По теме
Литва продолжает лишать ВНЖ — айтишников тоже. Вот ещё одна причина

Латвія

У Латвіі на сёння зарэгістраваная 371 актыўная кампанія з беларускім капіталам.

Колькасць актыўных прадпрыемстваў зніжаецца — год таму іх было 403. Аднак агульная выручка кампаній з беларускім капіталам вырасла на 14% за 2022 — ад 263 мільёнаў еўра да 299 мільёнаў еўра.

Скарачэнне колькасці кампаній можа быць звязанае з больш жорсткім кантролем за беларускім бізнэсам, але па факце яго актыўнасць у краіне расце. Так, сярэднямесячная колькасць супрацоўнікаў-беларусаў за 8 месяцаў 2023 склала 4148 чалавек — на 11% больш, ніж у 2022 годзе.

У агульнай галіновай структуры бізнэсу ІТ-кампаніі займаюць трэцяе месца па колькасці суб’ектаў гаспадарання. Усяго ў Латвіі дзейнічаюць 45 ІТ-кампаній з беларускім капіталам.


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў. Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам, увагай і данатамі.

Праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут кашалькі.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Як выжывае ІТ-бізнэс у Беларусі? Пагутарылі з топ-менеджментам
Па тэме
Як выжывае ІТ-бізнэс у Беларусі? Пагутарылі з топ-менеджментам
Каго шукаюць і колькі плацяць EPAM, Wargaming і іншыя ў Польшчы
Па тэме
Каго шукаюць і колькі плацяць EPAM, Wargaming і іншыя ў Польшчы
У Польшчы «згубіліся» 80 тысяч уладальнікаў віз PBH — медыя
Па тэме
У Польшчы «згубіліся» 80 тысяч уладальнікаў віз PBH — медыя
Літва прызнала пагрозай нацбяспецы 1644 беларусаў
Па тэме
Літва прызнала пагрозай нацбяспецы 1644 беларусаў
EPAM і Wargaming прынеслі бюджэту Літвы ў 2,5 разы больш падаткаў, ніж у 2022
Па тэме
EPAM і Wargaming прынеслі бюджэту Літвы ў 2,5 разы больш падаткаў, ніж у 2022
Да 11 500 еўра. Колькі плацяць і каго шукаюць нашыя кампаніі ў Літве
Па тэме
Да 11 500 еўра. Колькі плацяць і каго шукаюць нашыя кампаніі ў Літве
Что бесит и радует в новых странах: Латвия, Нидерланды, Германия, Кипр, Канада
По теме
Что бесит и радует в новых странах: Латвия, Нидерланды, Германия, Кипр, Канада

Читать на dev.by