Мінчанін уклаў амаль $1 млн у распрацоўку камп'ютарнай гульні, якой няма
МУС з АМАПам затрымаў двух махляроў і дзясятак іх памагатых, якія чатыры гады выманьвалі ў мінчаніна амаль мільён даляраў. Гісторыю ведамства распавяло ў сваім Telegram-канале.
Два жыхары Мінскай вобласці 25 і 43 гадоў з паплечнікамі за мяжой у перыяд са студзеня 2021 па май 2025 года падманам завалодалі грашыма 45-гадовага земляка ў памеры каля $900 тысяч.
Злачынцы абяцалі пацярпеламу прыбытак ад інвеставання ў распрацоўку кампутарнай гульні і пад выглядам яе дапрацоўкі выманьвалі буйныя сумы. Грошы ад пацярпелага фігуранты атрымлівалі праз падстаўных асоб і кур’ераў, а таксама пераводамі на банкаўскія карткі і крыптагаманцы.
Падчас асабістай сустрэчы для заключэння фіктыўнага кантракта аферысты для канспірацыі грыміраваліся і выдавалі сябе за прадстаўнікоў фірмы-распрацоўшчыка з Вялікабрытаніі, дэманстравалі сваю заможнасць, пераконвалі ў знаёмствах з мільянерамі.
У ходзе пературсаў у Мінску і раёне, Гомелі і Гродне выяўлена і канфіскавана ў рознай валюце звыш 920 тысяч рублёў, дзясяткі адзінак аргтэхнікі і банкаўскіх картак. Таксама арыштавана маёмасць, у тым ліку тры аўтамабілі агульным коштам $120 тысяч.
Узбуджана крымінальная справа за махлярства ў асабліва буйным памеры. Артыкул прадугледжвае да 12 гадоў пазбаўлення волі.
Читать на dev.by