Выпушчаны міні-тэлевізар памерам з вінаградзіну
Два энтузіясты з Агаё сабралі мініяцюрны тэлевізар, памерам меншы за пушку запалак.
Мадэль прадстаўленая на Kickstarter. Тэлевізар TinyTV Mini мае USB-C кабель, з яго дапамогай можна загружаць відэа з ПК на тэлевізар. Пераключэнне відэа падобнае да выбару сапраўдных каналаў.
Таксама карыстальнік можа загружаць ролікі з прыроднымі застаўкамі. У прылады ёсць каляровы OLED-экран з разрознасцю 64×64 пікселяў, батарэя 50 мАг, убудаваны дынамік і 8 ГБ пастаяннай памяці (каля 40 гадзін відэа).
Акрамя таго, да тэлевізара дадаецца пульт, на якім тры кнопкі кіравання: адная адказвае за сілкаванне, другая за гучнасць, трэцяя пераключае каналы. TinyTV Mini даступны ў двух колерах: чорным і празрыстым, гаджэт каштуе $29.
Навукоўцы ўдакладнілі структуру Сусвету. Доля цёмнай энергіі паменшылася
Навукоўцы ўдакладнілі структуру Сусвету. Доля цёмнай энергіі паменшылася
eBay забараніла продажы касцюмаў Джэфры Дамера — праз папулярнасць серыяла Netflix пра маньяка
eBay забараніла продажы касцюмаў Джэфры Дамера — праз папулярнасць серыяла Netflix пра маньяка
Apple вярнула праграмы VK у App Store праз адсутнасць кампаніі ў санкцыйных спісах
Apple вярнула праграмы VK у App Store праз адсутнасць кампаніі ў санкцыйных спісах
Читать на dev.by