Каго звольніць Lyft у Беларусі і Польшчы? Кіраўнік каманды паказаў спіс - раіць наняць

Кіраўнік мінскай каманды Lyft (экс-Juno) Аляксей Мінкевіч выклаў у лінкедзіне файл са спасылкамі на профілі «добрых людзей», якія «вызваліліся» ў выніку нядаўняга скарачэння ў таксі-сэрвісе. У ім 11 супрацоўнікаў. Большасць працавала ў Польшчы.

11 каментарыяў

Амерыканскі офіс Lyft пацвердзіў devby.io планы скараціць 1072 чалавекі па ўсім свеце — гэта 26% каманды. Але піяр-служба не адказала, колькі дакладна супрацоўнікаў звольняць у Польшчы і ў Беларусі, як і не ўдакладніла памераў гэтых каманд. Паводле даных лінкедзіна, 150+ супрацоўнікаў Lyft адзначылі беларускую лакацыю, 70+ — польскую, але гэтыя даныя могуць не адлюстроўваць актуальных памераў каманд.

Тым не менш, некаторыя падрабязнасці сталі вядомыя з паста Аляксея Мінкевіча. Як вынікае з дакумента, які ён прыклаў да паста, працы пазбавіліся 11 чалавек — iOS- і Android-распрацоўшчыкі, QA-інжынеры, ML- і франтэнд-распрацоўшчыкі, а таксама рэкруцёры. Усе яны працавалі ў Польшчы. Таксама ў спісе ёсць два чалавекі з беларускай лакацыі — менеджар і аўтаматызатар.

Людзі, рэкамендаваныя Мінкевічам, як вынікае з табліцы, маюць па 4-6+ гадоў досведу ў ІТ, некаторыя па 10-15+.

Раней пра скарачэнні ў кампаніі нам расказвалі чытачы. Паводле суб’ектыўных ацэнак аднаго з іх, звольнілі «некалькі дзясяткаў» беларусаў. У тым ліку і яго самога. Аднак мы не знайшлі яго ў спісе рэкамендацый Аляксея Мінкевіча.

Паводле ліста ад CEO Lyft Дэвіда Рышэра, усім, каго скарацілі, аплацяць 10 тыдняў працы (а тым, хто прапрацаваў у кампаніі больш за 4 гады, — нават болей) і захаваюць медыцынскую страхоўку да 31 кастрычніка. Гэта пацвярджаюць і нашыя суразмоўцы з мінскай каманды.

У лістападзе 2019 года Lyft набыў каманду, якая раней працавала над сэрвісам Juno у Мінску, — на той момант 99 чалавек. Таксі-стартап Juno запусцілі стваральнікі Viber Ігар Магазінік і Тальман Марка праз год пасля продажу месенджара — у 2015 годзе. На той момант ён пазіцыянаваўся як сакрэтны праект, які «зменіць свет», — фішкай таксі-стартапа былі апцыёны для кіроўцаў. У красавіку 2017 года сэрвіс купіла Gett, сума ўгоды склала $200 млн. У 2018 годзе кампанія вырашыла прадаць Juno і пакінуць амерыканскі рынак, пра што паведамлялі розныя СМІ. Crain’s New York Business, спасылаючыся на сваю крыніцу, пісаў, што Juno прадаецца «па намінальнай цане» і губляе «па мільёне долараў на дзень».


dev.by, як і іншым сумленным медыя, сёння вельмі складана: рэдакцыя працуе па-за межамі краіны, а нашыя рэкламныя даходы скараціліся ў некалькі разоў.

Але мы даем рады — з вашай дапамогай. Гэта вы дзеліцеся з намі інфанагодамі, думкамі, досведам, часам і ўвагай. А 170 чытачоў падтрымліваюць нас данатамі. У 2023 годзе мы хочам сабраць 1000 чытачоў-падпісчыкаў. 

Дапамагчы нам можна праз Patreon. 

З Беларусі — праз Donorbox.

І яшчэ крыптой, тут гаманцы.

Дзякуй, што прачыталі гэтае паведамленне.

Таксі-сэрвіс Lyft скарачае 1000+ супрацоўнікаў. У тым ліку ў Мінску (экс-Juno)
Па тэме
Таксі-сэрвіс Lyft скарачае 1000+ супрацоўнікаў. У тым ліку ў Мінску (экс-Juno)
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
Па тэме
«Звольнілі за дзень». Як айцішнікі застаюцца без працы ў 2023
Як ІТ-кампаніі закручваюць гайкі для бэнчу
Па тэме
Як ІТ-кампаніі закручваюць гайкі для бэнчу

Читать на dev.by