Мінадукацыі ўводзіць электронны запіс на прастаўленне апастыля
Запісацца на прастаўленне апастыля анлайн на дакументы можна будзе ўжо ад 3 сакавіка на афіцыйным сайце Мінадукацыі.
Для папярэдняга запісу спатрэбіцца пазначыць від дакумента і яго нумар. Выбіраць даты і час наведвання можна самастойна з даступных дат з улікам графіка прыёму дакументаў, паведамілі ў Міністэрстве.
Па электронным запісе будуць прымацца дакументы толькі ад іх уладальніка і толькі тыя дакументы, якія пазначаныя ў форме папярэдняга запісу. Пры неадпаведнасці нумара дакумента, названага ў форме папярэдняга запісу, нумару дакумента для прастаўлення апастыля ў прыёме дакументаў адмовяць, папярэдзілі ў Мінадукацыі.
У Міністэрстве ўдакладнілі, што да 31 сакавіка ўключна папярэдні запіс на прастаўленне апастыля будзе магчымы і ў ранейшым фармаце — на базе Дэпартамента кантролю якасці адукацыі.
Читать на dev.by