Мінсувязі: у дрэннай мабільнай сувязі вінаватыя вашы вокны

Апошнія шмат месяцаў беларусы скардзяцца на пагаршэнне якасці мабільнай сувязі. У Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі назвалі нечаканую прычыну — яна звязана з тым, што вам хочацца жыць у цяпле.

6 каментарыяў

«Сучасныя дамы зараз будуюцца з энергаэфектыўнымі шклопакетамі, у якіх выкарыстоўваецца тонкае напыленне металу. І гэта вельмі сур’ёзна ўплывае на затуханне сігналу — да тысячы разоў», — сказаў першы намеснік міністра Павел Ткач у эфіры АНТ.

Таксама ў сюжэце паведамілі, што цяпер перад мерапрыемствамі з удзелам Лукашэнкі ў Палацы Незалежнасці чыноўнікі здаюць не толькі смартфоны, але і смарт-гадзіннікі. Гэта патрэбна, каб пазбегнуць праслухоўвання.

Зрэшты, ва ўладаў яшчэ шмат часу, каб вырашыць праблему мабільнай сувязі. У маі першы віцэ-прэм’ер Мікалай Сняпкоў «запэўніў, што да 2030 года ў нас інтэрнэт будзе лётаць».

«Нават у грузінскіх гарах лепш». Карыстальнікі ў Беларусі масава скардзяцца на мабільны інтэрнэт
Па тэме
«Нават у грузінскіх гарах лепш». Карыстальнікі ў Беларусі масава скардзяцца на мабільны інтэрнэт
«Будзе пагаршацца»: спыталі ў інжынера, што з мабільнай сувяззю ў Беларусі
Па тэме
«Будзе пагаршацца»: спыталі ў інжынера, што з мабільнай сувяззю ў Беларусі

Читать на dev.by