Мінпрацы хоча забараніць наймальнікам «падмяняць» працоўныя дамовы падрадам
У Беларусі плануюць унесці шэраг зменаў у Працоўны кодэкс. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка парталу 1prof.by. Сярод іншага могуць з’явіцца навінкі па дамовах падраду.
У Беларусі плануюць унесці шэраг зменаў у Працоўны кодэкс. Пра гэта паведаміла міністр працы і сацыяльнай абароны Наталля Паўлючэнка парталу 1prof.by. Сярод іншага могуць з’явіцца навінкі па дамовах падраду.
Паводле слоў чыноўніцы, Мінпрацы збіраецца забараніць падмену працоўных праваадносін грамадзянска-прававымі — то бок замест працоўнай дамовы заключаць дамову падраду.
«На жаль, сёння распаўсюджаная практыка, калі наймальнік імкнецца мінімізаваць свае абавязкі перад работнікам і замест працоўнай дамовы, якая прадугледжвае сацыяльныя гарантыі (адпачынкі, бальнічныя), заключае грамадзянска-прававую дамову. Такі падыход звязаны з мноствам рызык. Ён пазбаўляе работніка магчымасці атрымання асноўных сацыяльна-працоўных правоў і гарантый, прадугледжаных заканадаўствам», — заявіла Паўлючэнка.
Яна таксама адзначыла, што сёння галоўнай патрэбай рынку працы з’яўляюцца кадры. Улады хочуць забяспечыць большую гнуткасць у падборы работнікаў. У прыватнасці, зняць абмежаванні, якія цяпер не дазваляюць наймальніку і работніку заключаць кантракт на тры гады замест аднаго.
Яшчэ адна ініцыятыва — замацаваць у Працоўным кодэксе інстытут настаўніцтва, то бок навучання маладых спецыялістаў дасведчанымі супрацоўнікамі. «Сёння, у сувязі з неабходнасцю замацавання маладых кадраў, іх адаптацыі, вывучэння карпаратыўнай культуры, гэтая тэма набывае асаблівую актуальнасць», — патлумачыла міністр. Зараз гэтае пытанне ў заканадаўстве не ўрэгуляванае, а наймальнікі вырашаюць яго ў межах сваіх лакальных прававых актаў.
У DEIP праз абвал курсу ад $1,1 млн засталося $350K, заробкаў не плацяць. CEO разбірае, як так выйшла
Блакчэйн-стартап DEIP больш за два месяцы не плаціць заробкаў супрацоўнікам. Пра гэта dev.by расказалі некалькі чалавек з кампаніі: «афіцыйная прычына — стартап няправільна распарадзіўся фінансавымі рэсурсамі і грошай няма. Падрабязнасцей не ведаем». Супрацоўнікам паведамілі, што топ-менеджмент шукае дадатковы капітал для пагашэння запазычанасці і далейшага развіцця. Але частка каманды ўжо шукае новую працу.
Мы таксама пагутарылі з СЕO DEIP Алексам Шкорам — ён расказаў, з-за чаго ў стартапа ўзніклі складанасці, як каманда спрабавала іх вырашаць і што збіраецца рабіць далей. «Хачу падзяліцца досведам, каб на ім змаглі навучыцца іншыя фаўндары, якія хочуць ісці ў web3», — кажа Алекс. Ніжэй — падрабязны разбор.
Рэлацыраваліся? Цяпер вы можаце каментаваць без верыфікацыі акаўнта.
Сказала А, говори и Б. У трудового договора тоже есть куча неудобств и ограничений для работника.
О своем народе заботится, чтоб свои не остались без государственого обеспечения
скорее хотят ФСЗН пополнить