Мінюст плануе заблакаваць куплю Figma кампаніяй Adobe

Міністэрства юстыцыі ЗША плануе заблакаваць куплю сэрвісу Figma кампаніяй Adobe за $20 мільярдаў.

Пакінуць каментарый

Паводле даных крыніц Bloomberg, цяпер ведамства рыхтуе антыманапольны пазоў. Справа будзе распачатая ўжо наступнага месяца, аднак тэрміны могуць змяніцца. Паводле слоў іншай крыніцы, адбылася сустрэча паміж прадстаўнікамі Мінюста і Adobe з гэтай нагоды.

Раней Adobe спрабавала купіць Figma ў 2020 і 2021 годзе. Але толькі ў 2022 годзе Figma прыняла прапанову, завысіўшы ўдвая свой рынкавы кошт. Таксама перад прыняццем прапановы стартап запытваў меркавання ў Microsoft, але карпарацыя не праявіла цікавасці да куплі сэрвісу.

На думку Мінюста, угода ўяўляе сабою адное з найбуйнейшых паглынанняў прыватнага вытворцы софту і можа абмежаваць творчых прафесіяналаў у выбары софту для распрацоўкі. Adobe сцвярджае, што ўгода не ёсць антыканкурэнтнай, бо Figma не канкуруе з прадуктамі кампаніі.

Bloomberg: Adobe покупает Figma за $20 млрд
По теме
Bloomberg: Adobe покупает Figma за $20 млрд
Adobe дазволіла прадаваць відарысы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту
Па тэме
Adobe дазволіла прадаваць відарысы, створаныя з дапамогай штучнага інтэлекту
Adobe тестирует бесплатную «базовую» веб-версию Photoshop
По теме
Adobe тестирует бесплатную «базовую» веб-версию Photoshop

Читать на dev.by