«Свет не абавязаны трываць Маска»: прэзідэнт Бразіліі пра забарону X у краіне

Бразільскія ўлады працягваюць аказваць ціск на бізнэс у краіне праз нежаданне сацсеткі X выконваць рашэнне Вярхоўнага суда.

4 каментарыя

Прэзідэнт Бразіліі Луіс Інасіу Лула да Сільва заявіў, што судовыя органы краіны паслалі важны сігнал, што «свет не абавязаны мірыцца з вельмі правай ідэалогіяй Ілана Маска толькі таму, што ён багаты».

Прадстаўнік тэлекамунікацыйнага рэгулятара Anatel папярэдзіў Starlink пра магчымыя санкцыі, у тым ліку адкліканне ліцэнзіі на прадастаўленне спадарожнікавага інтэрнэту ў краіне, калі кампанія адмовіцца заблакаваць платформу X.

Цяпер Anatel правярае ўсіх бразільскіх аператараў сувязі на прадмет захавання блакіроўкі X у краіне. Паводле даных рэгулятара, Starlink — адзіная кампанія, якая заявіла, што не будзе выконваць прадпісанняў Вярхоўнага суда.

Паводле пастановы суда, сацсетка будзе заблакаваная ў краіне датуль, пакуль не прызначыць афіцыйнага прадстаўніка. Парушальнікі забароны на доступ могуць атрымаць штраф у памеры 50 тысяч бразільскіх рэалаў (каля $8900) на дзень.

Супраць самога Маска ў Бразіліі ў красавіку было распачатае расследаванне па абвінавачваннях у перашкоджанні правасуддзю, арганізацыі злачыннай супольнасці і падбухторванні да злачынства. Сам бізнэсовец абвінавачваў у пераследзе суддзю Алешандрэ дэ Мараэса.

Starlink адмовіўся блакаваць X на патрабаванне суда ў Бразіліі
Па тэме
Starlink адмовіўся блакаваць X на патрабаванне суда ў Бразіліі
Bluesky выйграла ад блакавання X у Бразіліі — у яе бум папулярнасці
Па тэме
Bluesky выйграла ад блакавання X у Бразіліі — у яе бум папулярнасці
Бразільскі суд даў Х суткі, каб прызначыць свайго прадстаўніка. Або сацыяльныя сеткі заблакуюць
Па тэме
Бразільскі суд даў Х суткі, каб прызначыць свайго прадстаўніка. Або сацыяльныя сеткі заблакуюць

Читать на dev.by