Miro спыняе абслугоўванне карыстальнікаў у Беларусі і Расіі

Доступ да акаўнтаў будзе закрыты 12 верасня.

10 каментарыяў

Сэрвіс для сумеснай працы над праектамі Miro абвясціў, што ў сувязі з новымі санкцыямі больш не можа аказваць паслугі ў Беларусі і Расіі. Паведамленні такога зместу атрымалі ўладальнікі платных акаўнтаў. Доступ да акаўнтаў будзе закрыты 12 верасня 2024 года.

habr.com
habr.com

Рашэнне ёсць следствам нядаўніх санкцый Мінгандлю ЗША, якія забаранілі пастаўкі ў Беларусь і Расію разнастайных катэгорый софту. Яны ўступаюць у сілу якраз 12 верасня.

Miro — створаны ў Пярмі сэрвіс для сумеснай працы аддаленых каманд. Закрыў офіс мацярынскай кампаніі і перавёз супрацоўнікаў за мяжу вясной-летам 2022 года.

Як забарона ЗША на пастаўкі софту ў Беларусь адаб’ецца на ІТ-галіне. Меркаванне СЕО
Па тэме
Як забарона ЗША на пастаўкі софту ў Беларусь адаб’ецца на ІТ-галіне. Меркаванне СЕО

Читать на dev.by