Mistral выпусціў інструмент для вайб-кодынгу
Французскі ШІ-стартап Mistral выпусціў асістэнта для напісання кода Mistral Code. Ён будзе канкурыраваць з аналагічнымі інструментамі Windsurf, Cursor і GitHub Copilot.
Mistral Code — форк папулярнага опэнсорснага праекта Continue. Пад капотам у яго некалькі прапрыетарных мадэляў Mistral:
- Codestral — для аўтадапаўнення кода;
- Codestral Embed — для пошуку і здабычы кода;
- Devstral — выконвае «агенцкія» задачы;
- Mistral Medium — чат-асістэнт.
Інструмент падтрымлівае больш за 80 моў праграмавання, умее працаваць з файламі, тэрміналам і багамі. Таксама ёсць падтрымка JetBrains IDE і VS Code, але пакуль у прыватнай бэце.
Mistral заяўляе, што хоча даць распрацоўшчыкам у кампаніях найлепшыя мадэлі для кодынгу. Стартап робіць стаўку на гнуткасць: можна разгортваць код у воблаку, на выдзеленых магутнасцях або ў цалкам ізаляваных лакальных асяроддзях з GPU. Для карпаратыўных кліентаў прадугледжана магчымасць тонкай наладкі мадэляў на прыватных рэпазіторыях, дыстыляцыі «лёгкіх» варыянтаў, а таксама адміністратарская панэль з кантролем доступу, аналітыкай і метрыкамі выкарыстання.
Читать на dev.by